Бярэзінскае балота

Бярэ́зінскае бало́та — нізіннае балота ў Беларусі, размешчанае ў Маладзечанскім і Валожынскім раёнах Мінскай вобласці, у пойме Заходняй Бярэзіны (басейн Нёмана). Плошча балота складае 9,4 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 7,6 тыс. га.

Глыбіня торфу да 6,2 м, сярэдняя 2,9 м. Першапачатковыя запасы торфу 46,6 млн т. Ёсць лугавы мергель. Асушана 6 тыс. га. Землі выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай частцы балота пераважаюць хмызнякі і асокі, на 200 га лес. Ёсць пясчаныя астравы і грады.

Літаратура правіць