Бёблінген (ням.: Böblingen, алем.: Beblenga) — горад у Германіі, у зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна. Другі па насельніцтве (46 380 чалавек) пасля Зіндэльфінгена горад раёна.

Бёблінген
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Плошча
  • 39,04 км² (1978, 31 снежня 2017)[2][3]
Вышыня цэнтра
464 ± 1 м
Насельніцтва
  • 51 460 чал. (31 снежня 2022)[4]
Часавы пояс
Тэлефонны код
07031
Паштовыя індэксы
71032 і 71034
Аўтамабільны код
BB і LEO
Афіцыйны сайт
boeblingen.de (ням.)
Бёблінген на карце Германіі
Бёблінген (Германія)
Бёблінген
Бёблінген (Германія)
Бёблінген

Геаграфія правіць

Размешчаны ў паўднёва-заходняй Германіі ў самым цэнтры зямлі Бадэн-Вюртэмберг за 6 км на паўднёвы захад ад Штутгарта. У непасрэднай блізкасці ад горада праходзіць еўрапейская траса Е41, якая злучае ўсходнюю Швейцарыю з паўночна-заходняй часткай Германіі. Мяжуе з гарадамі Лайнфельдэн-Эхтэрдынген, Шэнайх, Гольцгерлінген, Энінген і Зіндэльфінген.

У склад горада з 1 верасня 1971 года ўваходзіць таксама паселішча Дагерсгайм, размешчанае за 3 км на паўночны захад з процілеглага боку ад трасы Е41. Бёблінген падзелены на некалькі жылых кварталаў, якія сфармаваліся гістарычна і не маюць дакладных межаў: Таненберг, Вальдбург, Грунд, Дыцэнгальдэ і іншыя.

Зноскі