Бібліятэка Віленскай акадэміі
Бібліятэка Віленскай акадэміі (лац.: Bibliotheca Academiae Vilnensis) — бібліятэка пры Віленскай акадэміі.
Бібліятэка Віленскай акадэміі | |
---|---|
Краіна | |
Адрас | Вільнюс |
Заснавана | 1570 |
Гісторыя правіць
Заснавана ў 1570 годзе як бібліятэка Віленскага езуіцкага калегіума. Значна пашырылася пасля 1579 года, калі калегіум пераўтвораны ў Віленскую акадэмію. На яе ахвяравалі польскі кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст, віленскі біскуп В. Пратасевіч, падканцлер К. Л. Сапега.
Бібліятэка атрымлівала абавязковы экзэмпляр з акадэмічнай друкарні, з 1780 — з усіх друкарняў ВКЛ. У 1579 годзе налічвала 4,5 тысячы тамоў, у 1773 — 11 тысяч тамоў. Бібліятэка мале свае каталогі, кнігі расстаўляліся па 18 аддзелах у адпаведнасці з галінамі навукі. З канца 18 стагоддзя ствараліся адносна самастойныя кніжныя зборы факультэтаў. Бібліятэкай карысталіся прафесары акадэміі і студэнты (іншыя асобы афіцыйна дапускаліся с 1805 года). Зберагаліся пераважна тэалагічныя кнігі, рэдкія выданні і рукапісы, у тым ліку твор М. Каперніка «Пра кручэнне нябесных сфер », працы Пталамея, Арыстоцеля, Р. Дэкарта, старажытны пергаментны псалтыр на царкоўна-славянскай мове, Слуцкі спіс 16 ст. Статута ВКЛ 1529 года і інш. На сенняшні дзень бібліятэка ў складзе навуковай бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта.
Зноскі
Літаратура правіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.