Бібліятэка Каталоніі

Бібліятэка Каталоніі (катал.: Biblioteca de Catalunya) — каталонская нацыянальная бібліятэка, знаходзіцца ў Барселоне, нацыянальны бібліяграфічны цэнтр, адказны за збор, захаванне і папулярызацыю каталонскай культурнай спадчыны: дзяржаўнай бібліяграфіі рэгіёну каталонскай экстэрыярыкі.

Галоўны ўваход
Будынак былога шпіталя, куды бібліятэка пераехала ў 1940 годзе

Бібліятэка размешчана на плошчы 8820 м². Яе фонды налічваюць каля трох мільёнаў асобнікаў кніг і іншых матэрыялаў. З 2000 года пачалася аблічбоўка фондаў бібліятэкі.

Гісторыя правіць

У 1907 годзе Анрык Прат-дэ-ла-Рыба Сара заснаваў Інстытут каталонскіх даследаванняў, пры ім была адкрыта бібліятэка. У адрозненне ад іншых нацыянальных бібліятэк Еўропы, якія працягвалі традыцыі каралеўскіх бібліятэк, Бібліятэка Каталоніі была створана «з нуля», галоўным чынам дзякуючы падтрымцы нацыянальнай каталонскай буржуазіі.

У 1914 годзе, у часы Каталонскай садружнасці, бібліятэка стала адкрытай для шырокай публікі. У той час фонды бібліятэкі размяшчаліся ў будынку дэпутацкага палаца побач з будынкам Жэнералітэта Каталоніі. У 1917 годзе былі створаны аддзелы друкаваных кніг, спецыяльных калекцый і музыкі, у 1923 годзе - эстампаў, гравюр і карт. У 1940 годзе бібліятэка пераехала ў старадаўні будынак шпіталя Санта-Крэу ў Барселоне.

У часы дыктатуры Прыма дэ Рыверы і Франка бібліятэка была перайменаваная ў Цэнтральную бібліятэку. Такім чынам іспанскімі ўладамі знішчаліся любыя намёкі на існаванне Каталоніі.

У 1981 годзе бібліятэка атрымала статус нацыянальнай. У 1994 годзе былі сфарміраваны 4 вялікія аддзелы бібліятэкі: бібліяграфічны, графікі, фанатэкі і гемератэка (збор перыядычных выданняў).

Літаратура правіць

  • Fontbona, Francesc: Présentation dés tresors de la Unitat Gràfica de la Biblioteca de Catalunya, Barcelona, 2005.
  • Jorba, Manuel: La Biblioteca de Catalunya com a biblioteca nacional, Barcelona, 1996; The Biblioteca de Catalunya national of library of Catalonia, Barcelona, 1993 ; Els 80 anys de la Biblioteca de Catalunya, Barcelona, 1994.
  • Panyella, V.: The Biblioteca de Catalunya, National Library of Catalonia, Barcelona: Biblioteca de Catalunya, 1993.

Спасылкі правіць