Білі́бінскі раён — адміністрацыйны раён на захадзе Чукоцкай аўтаномнай акругі Расіі. Заснаваны ў 1930 годзе і да 1961 года называўся раён Усходняй Тундры. Цэнтр раёна першапачаткова размяшчаўся ў сяле Астраўное, затым быў пераведзены ў Анюйск, а ў 1961 годзе — у горадзе Білібіна. У 1970 годзе ў Білібіна была ўведзеная ў строй прыёмная станцыя сістэмы спадарожнікавай сувязі «Арбіта», якая ўпершыню забяспечыла прыём на Чукотцы перадач Цэнтральнага тэлебачання з Масквы.

Білібінскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1930
Насельніцтва
  • 7 369 чал. (1 студзеня 2018)[2]
Плошча
  • 174 652 км²
Вышыня
над узроўнем мора
390 м
Білібінскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Насельніцтва раёна складае 8215 чалавек. Усяго налічваецца 5 сельскіх населеных пунктаў (Анюйск, Ілірней, Амалон, Астраўное, Кепервеем), 1 горад (Білібіна) і 2 пасёлкі гарадскога тыпу — Аліскерава (3 жых.) і Сустрэчны (незаселены). У раёне пражываюць малыя народы Поўначы — чукчы, эвены, юкагіры.

Асноўныя галіны эканомікі — электраэнергетыка (Білібінская АЭС), здабыча золата, аленегадоўля. Аэрапорт.

Зноскі