Біл Шумейкер (англ.: Bill Shoemaker; 19 жніўня 1931 года — 12 кастрычніка 2003) — амерыканскі жакей, 29 гадоў утрымліваў сусветны рэкорд па колькасці прафесійных перамог у скачках.

Біл Шумейкер
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Мянушка Bill
Спецыялізацыя конны спорт
Нарадзіўся 19 жніўня 1931(1931-08-19)[1]
Памёр 12 кастрычніка 2003(2003-10-12)[1] (72 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 151 см
Вага 44 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады правіць

Уільям Лі Шумейкер, вядомы пад імёнамі Біл, Вілі і мянушкай «The Shoe», нарадзіўся ў Фабенсе, штат Тэхас. Пры нараджэнні ён меў вельмі малую вагу — усяго 1,1 кг, і нават існавала небяспека, што ён не выжыве. Каб сагрэць, нованароджанага паклалі ў скрынку з-пад абутку і засунулі ў печ. Ён выжыў, але так і застаўся невялікага росту, дасягнуўшы ў дарослым узросце росту ў 1 м 50 см пры вазе 47,6 кг. Гэта аказалася перавагай для яго будучай прафесіі, у якой ён дасягнуў найвялікшага поспеху. Вучобу ў старэйшай школе Эль-Монтэ, штат Каліфорнія, Шумейкер не скончыў.

Спартыўная кар’ера правіць

Прафесійная кар’ера Шумейкера пачалася 19 сакавіка 1949 года, калі яму было 17 гадоў. Праз месяц, 20 красавіка 1949 года, ён выйграў першыя з 8 833 прафесійныя скачкі чыстакроўных верхавых на Шафтэры V. Скачкі праходзілі на іпадроме Golden Gate Fields ў Олбані, штат Каліфорнія[2].

У 1951 годзе Шумейкер выйграў George Woolf Memorial Jockey Award. Ва ўзросце 19 гадоў ён зарабляў вялікія грошы — 2500 даляраў у тыдзень, у выніку чаго Вярхоўны суд Лос-Анджэлес прызначыў яму са згоды бацькоў у якасці абаронцы інтарэсаў адваката Харэйса Хана[3]. Праз 30 гадоў Шумейкер атрымаў Eclipse Award for Outstanding Jockey.

Біл Шумейкел стаў пераможцам адзінаццаці скачак, якія ўваходзяць у Патройную карону ЗША і ўдзельнічаў у прафесійных спаборніцтвах чатыры дзесяцігоддзі. Але заваяваць Патройную карону — перамагчы ва ўсіх трох галоўных скачках сезона — яму так і не ўдалося. Ніжэй прадстаўлена храналогія галоўных перамог:

  • Кентукскае дэрбі:
    • Свопс (1955)
    • Томі Лі (1959)
    • Лакі Дыбанэйр (1965)
    • Фердынанд (1986)
  • Прыкнэс:
    • Кэндзі Спотс (1963)
    • Дамаск (1967)
  • Белмонт:
    • Галант Мэн (1957)
    • Суорд Дэнсер (1959)
    • Джайпур (1962)
    • Дамаск (1967)
    • Аватар (1975)

Двое найбольш характэрных скачак Шумейкер правёў у рамках Кентукскага дэрбі. Ён прайграў спаборніцтвы ў 1957 годзе на Галант Мэне, занадта рана падняўшыся ў страмёнах, няправільна вызначыўшы фінішную лінію. У выніку Галант Мэн прайграў 1 секунду Айран Льежу, кіраванаму Білам Хартакам. У 1986 годзе Шумейкер стаў на гэтых скачках найстарэйшым жакеем, які атрымаў перамогу. Яму было 54 гады, ён скакаў на аўтсайдэры спаборніцтваў (стаўкі прымаліся 18:1) Фердынандзе. У наступным годзе Шумейкер зноў прывёў Фердынанда да перамогі, абыйдучы Алішэбу ў Кубку заводчыкаў  (англ.)); пазней Фердынанд быў прызнаны канём года.

Шумейкер удзельнічаў у спаборніцтвах на вядомым у Каліфорніі жарабцы Сілкі Саліван, пра якога сказаў: «Табе трэба проста дазволіць яму скакаць… і калі вы вырашылі выйграць скачкі, лепш трымацца мацней, таму што будзеце рухацца хутчэй цягніка».

У верасні 1970 года Біл Шумейкер атрымаў 6033-ю перамогу, пабіўшы рэкорд жакея Джоні Лонгдэна. Уласны рэкорд Шумейкера ў 8833 перамогі быў пабіты толькі ў 1999 годзе жакеем панамскага паходжанне Лафітам Пінкеем-малодшым; у цяперашні час рэкорд утрымлівае Расэл Бейз, які атрымаў перамогі больш чым у 12000 скачак.

Апошнюю перамогу ў кар’еры Біл Шумейкер атрымаў у Gulfstream Park ва Фларыда 20 студзеня 1990 года на Бо Джыніус. Праз два тыдні Шумейкер правёў апошнія скачкі ў кар’еры — на Патчы Граундфогу ў Santa Anita Park. Ён прыйшоў да фінішу чацвёртым пры рэкорднай колькасці публікі. Усяго за кар’еру Біл Шумейкер удзельнічаў у 40350 скачках. У 1990 годзе ён атрымаў прэмію Mike Venezia Memorial як «выбітны спартсмен і грамадзянін».

У 1976 годзе на Marlboro Cup у Belmont Park Шумейкер правёў, верагодна, свае лепшыя скачкі. Ён стартаваў восьмым з адзінаццаці на Фарэга, і ў імклівым рыўку выйграў гонку, мінімальна апярэдзіўшы на фінішнай рысы Анест Плежа. Па напале запалу гэтая скачка застаецца неперасягненай ў гісторыі амерыканскіх спаборніцтваў. Шумейкер называў Фарэга лепшым канём у сваёй кар’еры.

Пасля заканчэння кар’еры правіць

Неўзабаве пасля заканчэння кар’еры жакея Біл Шумейкер вярнуўся ў конны спорт якасці трэнера. На гэтай ніве ён дасягнуў сярэдняга поспеху, працуючы на такіх кліентаў, як уладальнік Gulfstream Park Ален Полсан і кампазітар Берт Бакарак.

8 красавіка 1991 года ў Сан-Дымас, штат Каліфорнія, знаходзячыся за рулём у нецвярозым стане, Біл Шумейкер трапіў у аварыю, перавярнуўшыся ў Ford Bronco II. У выніку атрыманых траўмаў былы жакей быў паралізаваны ўніз ад шыі. Шумейкер падаў пазоў супраць кампаніі Ford і ў выніку заключанага пагаднення атрымаў выплату ў памеры 1 000 000 даляраў. Будучы паралізаваным, Шумейкер працягваў трэнерскую працу, пакуль канчаткова не пакінуў справы 2 лістапада 1997 года. Яго падапечныя выйгралі 90 скачак з 714, зарабіўшы 3,7 млн даляраў.

Біл Шумейкер быў уключаны ў Залу славы Нацыянальнага музея скачак у 1958 годзе. У сярэдзіне 1970-х гадоў ён быў выяўлены на адным з партрэтаў, напісаных Эндзі Уорхалам[4].

Смерць правіць

Біл Шумейкер памёр 12 кастрычніка 2003 года ў сне ў сваім доме ў Сан-Марына на 72 годзе жыцця.

Зноскі

  1. а б Bill Shoemaker // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. About Golden Gate Fields(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2012. Праверана 7 лютага 2012.
  3. Pittsburgh Post-Gazette, Saturday, June 2, 1951, pg 11, «Shoemaker Makes Too Much Money»
  4. Warhol’s Giant 'Sports Cards' for Sale — Famed artist Andy Warhol convinced some of the… | Sports Collectors Daily | Warhol, Andy, Art, Artist, Were — Sports Collectors Dail…(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2007. Праверана 29 сакавіка 2014.

Літаратура правіць

  • Shoemaker, Bill and Nagler, Barney. Shoemaker. — Doubleday, 1988. — ISBN 0-385-23945-9.