Бінарны (двайковы) файл — у шырокім сэнсе: паслядоўнасць адвольных байтаў. Назва звязаны з тым, што байты складаюцца з біт, гэта значыць з двайковых (англ.: binary) лічбаў.

У вузкім сэнсе слова двайковыя файлы супрацьпастаўляюцца тэкставым файлам. Пры гэтым з пункту гледжання тэхнічнай рэалізацыі на ўзроўні апаратуры, тэкставыя файлы з'яўляюцца асобным выпадкам бінарных файлаў, у шырокім значэнні слова пад вызначэнне «бінарны файл» падыходзіць любы файл.

Часта бінарнымі файламі называюць выканальныя файлы і сціснутыя даныя, аднак некарэктна так абмяжоўваць гэты тэрмін.

Візуалізацыя правіць

Для нагляднага ўяўлення бінарнага файла ён разбіваецца на кавалкі роўнага памеру, якія з'яўляюцца лічбамі, запісаныя ў шаснаццатковай сістэме, часам у васьмярковай, двайковай ці дзесятковай. Вызначаны памер кавалка можа быць роўны аднаму актэту, а таксама двум ці чатыром (у выпадку разбіцця на кавалкі па некалькі актэтаў выкарыстоўваецца характэрны для выбранай платформы парадак байтаў). Залежнасць дыяпазону лічбаў ад памеру кавалка паказана ў табліцы:

 актэтаў   колькасць біт   шаснаццатковая   васьмярковая  дзесятковая
 бяззнакавая 
дзесятковая
знакавая
1 8 00

FF
000

377
0

255
-128

127
2 16 0000

FFFF
000000

177777
0

65535
-32768

32767
4 32 00000000

FFFFFFFF
00000000000

37777777777
0

4294967295
-2147483648

2147483647

Нярэдка, акрамя лікавых значэнняў байтаў, выводзяцца гэтак жа сімвалы кодавай старонкі, напрыклад ASCII. Наступны прыклад паказвае г. з. класічны дамп (штоактэтна шаснаццатковае уяўленне па 16 актэтаў у радку, з друкавальнымі ASCII-сімваламі справа) пачатка PNG-файла лагатыпа Вікіпедыі:

00000000  89 50 4e 47 0d 0a 1a 0a  00 00 00 0d 49 48 44 52  |.PNG........IHDR|
00000010  00 00 00 87 00 00 00 a0  08 03 00 00 00 11 90 8f  |................|
00000020  b6 00 00 00 04 67 41 4d  41 00 00 d6 d8 d4 4f 58  |.....gAMA.....OX|
00000030  32 00 00 00 19 74 45 58  74 53 6f 66 74 77 61 72  |2....tEXtSoftwar|
00000040  65 00 41 64 6f 62 65 20  49 6d 61 67 65 52 65 61  |e.Adobe ImageRea|
00000050  64 79 71 c9 65 3c 00 00  03 00 50 4c 54 45 22 22  |dyq.e<....PLTE""|
00000060  22 56 56 56 47 47 47 33  33 33 30 30 30 42 42 42  |"VVVGGG333000BBB|
00000070  4b 4b 4b 40 40 40 15 15  15 4f 4f 4f 2c 2c 2c 3c  |KKK@@@...OOO,,,<|
00000080  3c 3c 3e 3e 3e 3a 39 39  04 04 04 1d 1d 1d 35 35  |<<>>>:99......55|
00000090  35 51 50 50 37 37 37 11  11 11 25 25 25 0d 0d 0d  |5QPP777...%%%...|
000000a0  27 27 27 1a 1a 1a 38 38  38 2a 2a 2a 08 08 08 20  |'''...888**... |
000000b0  20 20 17 17 17 2e 2e 2e  13 13 13 bb bb bb 88 88  |  ..............|

Інструменты правіць

Для візуалізацыі правіць

Для рэдагавання правіць

Літаратура правіць

  • Webster’s New World Dictionary of Computer Terms, 4th. Ed, Prentice Hall, NY, 1992. ISBN 0-671-84651-5
  • Леонтьев Б. К. Форматы файлов Microsoft Windows XP: Справочник, М.: ЗАО «Новый издательский дом», 2005. ISBN 5-9643-0059-6