Біран Ндой

сенегальскі футбаліст

Біран Ндой (фр.: Birane Ndoye; нар. 4 красавіка 1994) — сенегальскі футбаліст, абаронца клуба «Ньяры Тэлі».

Футбол
Біран Ндой
Нарадзіўся 4 красавіка 1994(1994-04-04)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Сенегал
Рост 194 см
Вага 84 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сенегал Ньяры Тэлі
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Сенегал Ньяры Тэлі
2017 Беларусь Славія (Мазыр) 22 (3)
2018—2020 Сенегал Пор Аўтаном
2020— Сенегал Ньяры Тэлі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 жніўня 2022.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнага цэнтра падрыхтоўкі Elit foot, на працягу чатырох гадоў выступаў на радзіме за клуб «Ньяры Тэлі», з якім стаў срэбраным прызёрам нацыянальнага чэмпіянату і ўладальнікам кубка краіны.

У студзені 2017 года стала вядома, што Біран Ндой разам з братам Ісам прыбудзе на прагляд у беларускі клуб «Славія» з Мазыра[2]. Прыехаў у Мазыр у лютым[3] і пасля паспяховага прагляду ў сакавіку падпісаў кантракт[4]. У складзе «Славіі» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, пасля чаго Біран пакінуў мазырскі клуб[5].

У 2018 годзе вярнуўся ў Сенегал, гуляў за «Пор Аўтаном», а ў 2020 годзе зноў далучыўся да «Ньяры Тэлі».

Дасягненні правіць

  •   Срэбраны прызёр чэмпіянату Сенегала: 2015
  •   Уладальнік Кубка Сенегала: 2016

Зноскі