Біргіт Кульберг (шведск.: Birgit Cullberg, 3 жніўня 1908, Нючэпінг — 8 верасня 1999, Стакгольм) — выбітная шведская танцоўшчыца і харэограф.

Біргіт Кульберг
шведск.: Birgit Cullberg
Дата нараджэння 3 жніўня 1908(1908-08-03)
Месца нараджэння Нючэпінг, Швецыя
Дата смерці 8 верасня 1999(1999-09-08) (91 год)
Месца смерці Стакгольм, Швецыя
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Муж Anders Ek[d]
Дзеці Mats Ek[d], Niklas Ek[d] і Malin Ek[d]
Адукацыя
Прафесія
Тэатр
Узнагароды
Кавалер ордэна мастацтваў і літаратуры
IMDb ID 0191426
Сайт cullbergbaletten.se/en/h…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дачка дырэктара банка. Вывучала, а затым выкладала літаратуру ў Стакгольмскім універсітэце. Вучылася балетнаму мастацтву ў Курта Ёса і Ліліян Карыны. У 1942—1949 была замужам за выбітным акцёрам Андэрсам Экам. Танцавала ў трупе Каралеўскага Лонданскага балета (1952—1957). У 1960 стала галоўным харэографам Стакгольмскага гарадскога тэатра. Ставіла балеты ў Вялікабрытаніі, ЗША, ФРГ, Італіі, Даніі, СССР, Польшчы, Чылі, Іране.

У 1967 стварыла ўласную трупу Кульберг-балет, які набыў міжнародную вядомасць, і кіравала ёю да 1985 (пасля яе кіраўніцтва прыняў на сябе Матс Эк). Яе апошняя пастаноўка ў трупе адбылася ў 1987.

Дзеці — Малін Эк, актрыса; Ніклас Эк, танцоўшчык; Матс Эк — харэограф.

Пахавана на стакгольмскіх могілках Скугсчюркагордэн.

Прызнанне правіць

Ганаровы прафесар Стакгольмскага ўніверсітэта. Кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры. Яе звалі «маці шведскага балета».

Зноскі правіць

Спасылкі правіць