Бітала

горад у Македоніі

Бі́тала (макед.: Битола) — горад у паўднёва-заходняй частцы Паўночнай Македоніі, адміністрацыйны цэнтр абшчыны Бітала, культурны і адукацыйны цэнтр, паводле некаторых даных, другі горад па насельніцтве ў краіне пасля Скоп’я. Важны транспартны вузел.

Горад
Бітала
Битола
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Вуліца маршала Ціта — пешаходная вуліца Біталы.
Вуліца маршала Ціта — пешаходная вуліца Біталы.
Краіна
Статыстычны рэгіён
Раён
Каардынаты
Мэр
Уладзімір Талескі
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Манастыры
Плошча
422,39 км²
Вышыня цэнтра
576 м
Насельніцтва
95 385 чалавек (2004)
Шчыльнасць
2881,65 чал./км²
Агламерацыя
122 173 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+389) 047
Паштовы індэкс
7000
Афіцыйны сайт
Бітала на карце Паўночнай Македоніі
Бітала (Паўночная Македонія)
Бітала

Этымалогія правіць

Заснаваны Філіпам II Македонскім як Гераклія Лінкестыс (стар.-грэч.: Ηράκλεια Λυγκηστίς), пачынаючы з ранняга Сярэднявечча вядомы пад славянскім імем Бітала (Біталя, Біталь), гэта значыць «манастыр», і грэчаскім імем Манастыры (грэч. Μοναστήρι), якое азначае тое ж самае (пасля з грэчаскай мовы гэта назва горада ўвайшла ў турэцкую, турэцк.: Manastır, і албанскую, алб.: Manastiri).

Гісторыя правіць

У эпоху Асманскай імперыі у Бітале (Манастыр) было шмат консульстваў еўрапейскіх краін; яна атрымала мянушку «горад консулаў». Да 1912 года грэкі складалі значную частку насельніцтва. З Першай балканскай вайны 1912 года — у складзе Сербіі (пад назвай сербск.: Битољ), з 1945 года — у складзе югаслаўскай рэспублікі Македонія.

Выхадцам горада быў Анастасіяс Вафіядыс (Αναστάσιος Βαφειάδης), які арганізаваў і што ўзначаліў у 1866 годзе атрад грэчаскіх добраахвотнікаў, удзельнікаў Крыцкага паўстання, загінуў у бітве пры Вафе.

Напачатку XX стагоддзя ў Манастыры жылі і працавалі браты Янакі і Мільтыяд-Мільтан Манакі (грэч. Γιαννης και Μιλτιαδης Μανακια), родам з грэчаскага заходне-македонскага нома Грэвена, піянеры кінематографа на Балканах. З 1905 года яны пачалі здымаць кароткаметражныя фільмы, у тым ліку: візіты ў Манастыры афіцыйных асоб, сярод якіх былі султан Мехмед V, кароль Сербіі Пётр I і спадчынны прынц Аляксандр (1913), кароль Грэцыі Канстанцін I і кронпрынц Павел (1918); мясцовыя святы.

25 красавіка 1979 года быў заснаваны дзяржаўны Універсітэт Св. Клімента Охрыдскага.

Гарады-пабрацімы правіць

Фатаграфіі правіць

Панарама


Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць