Бітва за Гар’ян
Бітва за Гар’ян — адна з бітваў грамадзянскай вайны ў Лівіі.
Бітва за Гар’ян | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011), Баі за горы Нафуса | |||
Дата | 13 жніўня — 18 жніўня 2011 | ||
Месца | Гар’ян, Лівія | ||
Вынік | перамога ПНС | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Бітва правіць
13 жніўня паўстанцы атакавалі Гар’ян. Войскі апазіцыянераў былі ў добрай форме, у той час як сілы Кадафі адступалі. Тым не менш, лаялісты змаглі перагрупавацца і контратакаваць[4]. 14 жніўня паўстанцы заявілі, што нягледзячы на супраціў прыхільнікаў Кадафі, ім удалося захапіць 70 працэнтаў горада[5]. Таксама з’явілася інфармацыя аб тым, што сілы ПНС цалкам захапілі населены пункт[6]. 15 жніўня паўстанцы заявілі пра поўную перамогу[7]. Прадстаўнік апазіцыянерў у гарах Нафуса заявіў: «Гар’ян цалкам знаходзіцца ў руках рэвалюцыянераў. Яны разбілі брыгаду Сахбана, галоўнае ўзброенае фарміраванне Кадафі ў Заходніх гарах. Яны захапілі лёгкае і цяжкае ўзбраенне брыгады»[8]. 17 жніўня ўрадавыя войскі распачалі спробу штурму Гар’яна[9]. 18 жніўня лаялісты былі цалкам выбіты з горада, гэта пацвердзіў карэспандэнт Reuters. Прыхільнікі Кадафі адступілі на поўнач[10].
Узяцце Гар’яна дазволіла паўстанцам пачаць наступленне на поўнач (у першую чаргу на Эз-Завію і Трыпалі).
Зноскі
- ↑ "UN clears way for Libyan no-fly zone". ABC News. 18 Mar 2011.
- ↑ Siddique, Haroon; Owen, Paul (15 August 2011). "Mubarak on trial: Middle East live – Monday 15 August 2011". The Guardian. London.
- ↑ Joy Greets Rebels in Garrison Town Near Libya Capital
- ↑ Gaddafi defiant as rebels claim gains in west — Africa — Al Jazeera English
- ↑ Al Jazeera Libya Live Blog Архівавана 31 студзеня 2012.
- ↑ Reuters. Libyan rebels say they attack town south of Tripoli Архівавана 26 верасня 2012.
- ↑ Qaddafi Defiant As Libyan Rebels Enter Key Towns Near Tripoli
- ↑ Gaddafi defiant, rebels put capital under siege Архівавана 16 жніўня 2011.
- ↑ Refugees Flee Libya Oil City as Qaddafi Forces Dig In
- ↑ Libyan rebels seize refinery, eye Tripoli Архівавана 18 кастрычніка 2012.