Бітва на Стрэве (1348)

(Пасля перасылкі з Бітва на Стрэве, 1348)

Бітва на Стрэве (2 лютага 1348) — бітва паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і Вялікага княства Літоўскага на рацэ Стрэве паблізу Коўна.

Ордэнскае войска складалася ў асноўным з сілаў яго прускай часткі, таксама былі крыжаносцы-госці -- англійскія і французскія рыцары. Вялікалітоўскае войска, пад кіраўніцтвам вялікіх князёў Альгерда і Кейстута, складалася, апроч уласна літоўцаў, з атрадаў Уладзіміра-Валынскага, Бярэсця, Віцебска, Смаленска і, магчыма, Полацка.

Перад бітвай ордэнскае войска на працягу тыдня спусташала землі літоўскага Панямоння. Вялікалітоўскае войска шукала і перастрэла немцаў, ініцыятыва пачатку бітвы належала яго камандуючаму -- вялікаму князю Альгерду.

Бітва скончылася паразай вялікалітоўскіх сіл. Нямецкія храністы, відавочна, перабольшвалі яе маштаб, падаючы лічбы стратаў з ордэнскага боку — 8 братоў-рыцараў і 42 ваяры, а з боку літвінаў — «тысячы», але пэўна параза была вельмі цяжкай. Сярод загінулых адзначаны князь Нарымонт, брат Альгерда і Кейстута. У гонар перамогі ў Кенігсбергу пабудаваны касцёл Дзевы Марыі, патронкі Ордэна.

Літаратура правіць

  • Сагановіч Г. Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // З глыбі вякоў. Наш край. Вып. 2. — Мн., 2002. -- ISBN 985-08-0515-3. -- С. 127.