Біятрыбалогія — раздзел навукі, які займаецца вывучэннем трэння, зносу  (руск.) і змазкі  (сербахарв.) біясістэм, асабліва суставаў чалавека, такіх як сцёгны і калені[1]. У цэлым гэтыя працэсы вывучаюцца ў кантэксце механікі кантактнага ўзаемадзеяння  (руск.) і трыбалогіі  (руск.).

Калі дзве паверхні труцца адна аб адну, эфект трэння кожнай паверхні будзе залежаць ад трэння, зносу і змазкі ў месцы кантакту. Напрыклад, сцегнавыя і вялікабярцовыя кампаненты каленных імплантатаў рэгулярна труцца адзін аб аднаго падчас паўсядзённых заняткаў, такіх як хада ці ўздымаў па лесвіцы. Калі працаздольнасць вялікабярцовага кампанента неабходна прааналізаваць, прынцыпы кантактнай механікі і трыбалогіі выкарыстоўваюцца для вызначэння прадукцыйнасці зносу імплантата і эфектаў змазкі сінавіяльнай вадкасці.

Дадатковыя аспекты біятрыбалогіі ўключаюць аналіз пашкоджанняў паверхняў выніку кантакту паверхняў, якія датыкаюцца падчас руху[2].

Зноскі

  1. Davim, J. Paulo (2013). Biotribology. John Wiley & Sons. ISBN 978-1-118-61705-2.
  2. Whitney, G. A.; Jayaraman, K.; Dennis, J. E.; Mansour, J. M. (2014). "Scaffold-free cartilage subjected to frictional shear stress demonstrates damage by cracking and surface peeling". J Tissue Eng Regen Med. doi:10.1002/term.1925.