ВК-003 — беларуская снайперская вінтоўка, распрацаваная Канстанцінам Коневым. Выпускалася прадпрыемствам «Полигонарм».

ВК-003
Тып: снайперская вінтоўка
Краіна:  Беларусь
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Канстанцін Конеў
Характарыстыкі
Маса, кг: 3,2 — 5,5
Даўжыня, мм: 995–1150
Даўжыня ствала, мм: 550–712
Патрон: 6 мм Norma BR,

.308 Winchester,
7,62×54 мм R,
.338 Lapua Magnum

Прынцыпы працы: слізгальная засаўка
Прыцэльная далёкасць, м: 1500 м
Від боезабеспячэння: каробчаты магазін на 5, 10 ці 20 патронаў

Назва правіць

Поўная назва вінтоўкі — Снайперская вінтоўка Конева, ці ж СВК. Аднак каб пазбегнуць блытаніны з вінтоўкамі Кавамава і Калашнікава яе часцей называюць ВК-003.

Гісторыя правіць

Прэзентацыя зброі прайшла ў 2003 годзе ў Мінску. У 2005-м вінтоўка дэманстравалася на міжнародных выставах «Інтэрпалітэх-2005» і «Зброя і паляванне» ў Маскве, дзе атрымала высокія ацэнкі зброевых экспертаў. Тым не менш ВК-003 не атрымала шырокага распаўсюду.

Прызначэнне правіць

Зброю прызначана для палявання, матчавай (спартовай) стральбы і выкарыстання ў падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння.

Апісанне правіць

Ствалы свабодна вывешаны і могуць мець дыяметр у дульнай часткі 19 і 26 мм. У варыянце з дыяметрам ствала 19 мм магчыма ўстаноўка глушыцеля. Затвор з трыма баявымі ўпорамі. Кут павароту засаўкі — 60 градусаў. У зброі забяспечана выдаленне гільзы не толькі пры хуткім, але і пры павольным руху засаўкі назад. Магазіны разлічаны на 5 патронаў. Ёсць магчымасць выкарыстоўваць стандартны магазін СВД на 10 патронаў для калібра 7,62х54 R, альбо ад М-21 на 10 і 20 патронаў для калібра .308 Win. Канструкцыя дазваляе вырабляць зарадку таксама праз гільзавывадную адтуліну.

Ствольная скрынка мацуецца на дзюралюмініевую шыну. Алюмініевыя шыны не гіграскапічны. Забяспечвае пераразмеркаванне намаганні пры аддачы, якая плаўна расцягнута ў часе і лёгка пераносіцца снайперам. Шына далучаецца ў кампазітную ложу праз раздзяляльны пласт спецыяльнага паглынальнага вібрацыі клею. Ложа абсталявана рэгуляванымі шчакой і затыльнікам.

ВК-003 абсталёўваецца прыцэлам ПАСП з прыцэльнай маркай Mil-dot і чатырохступеністай падсветкай прыцэльнай маркі. На цаўе можна выкарыстоўваць стралковыя рамяні і розныя іншыя прыстасаванні. Для пераноскі прымяняюцца і тактычныя рамяні.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць