Вагон-рэстаран — чыгуначны вагон, прызначаны для забеспячэння гарачым харчаваннем пасажыраў у падарожжы. Пераважна, уключаецца ў склад пасажырскіх цягнікоў.

Інтэр’ер вагона-рэстарана

Гісторыя з’яўлення правіць

Выпуск вагонаў-рэстаранаў ўпершыню пачаты кампаніяй «Пульман» Джорджа Пульмана ў 1867 годзе.

Канструктыўныя асаблівасці правіць

 
1. Тамбур. 2. Умывальнае памяшканне. 3. Халадзільныя камеры. 4. Салон з чатырохмеснымі сталамі. 5. Буфет. 6. Памяшканне для мойкі посуду. 7. Кухоннае памяшканне. 8. Кацельня

Вагон-рэстаран, звычайна, мае цэльнаметалічны кузаў, тыпавыя для пасажырскіх вагонаў хадавыя часткі, тармазное і аўтасчэпнае абсталяванне, а таксама салон, у якім размешчаны сталы і буфет, кухоннае і дапаможныя памяшканні. Кухоннае аддзяленне для падрыхтоўкі гарачай ежы абсталявана плітой з вадкапаліўным ці электрычным ацяпленнем. У вагоне-рэстаране ўстаноўлена халадзільнае абсталяванне для захоўвання прадуктаў, ахладжэння паўфабрыкатаў і прыгатавання харчовага лёду. Прадугледжаны паасобныя сістэмы водазабеспячэння кухоннага аддзялення і умывальнага памяшкання. Вагон-рэстаран абсталяваны сістэмай кандыцыянавання паветра і вадзяным ацяпленнем з камбінаваным электравугальным катлом. Электразабеспячэнне — індывідуальнае (ад падвагоннага генератара) або цэнтралізаванае (ад кантактнай сеткі).

Гл. таксама правіць