Вадамерка сажалкавая
Вадамерка сажалкавая[1][2][3] (Gerris lacustris) — від паўцвердакрылых насякомых роду Gerris сямейства Gerridae[4]. Упершыню апісаны ў 1758 годзе шведскім сістэматыкам Карлам Лінеем[5].
Вадамерка сажалкавая | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Gerris lacustris | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне і экалогія правіць
Драпежнае насякомае каля 15 мм у даўжыню. Цела тонкае, буравата-шэрага адцення. Галава невялікая, з буйнымі вачыма. На канцах ног маюцца адчувальныя валасінкі, якія рэагуюць на рабізну на вадзе. Перасоўваецца па паверхні вады , выкарыстоўваючы заднія ногі як рулі; пярэднімі ж нагамі клоп захоплівае памерлых або патрапіўшых у ваду насякомых, якімі сілкуецца. Адчуваючы небяспеку, насякомае здольна хутка адскокваць ад раздражняльніка. Мае крылы[6].
Вадамерка сажалкавая можа сустракацца на вадаёмах з ранняй вясны да восені. Восенню ляцяць на зімоўку; групы зімуючых насякомых можна выявіць у абароненых месцах (напрыклад, у гаспадарчых пабудовах)[6].
Распаўсюджанне правіць
Распаўсюджаная ў Афрыцы, Еўропе і паўночнай Азіі[5]. Засяляе сажалкі, канавы і вадаёмы з павольным цячэннем[7].
Зноскі
- ↑ Вадамеркі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 393
- ↑ Водомерка Прудовая — Gerris Lacustris
- ↑ Быт и нравы членистоногих — Владимир Ползиков — Google Книги
- ↑ ADW: Gerris lacustris: CLASSIFICATION
- ↑ а б ITIS Standard Report Page: Gerris lacustris
- ↑ а б The RSPB: A to Z of a Wildlife Garden: Pond skater
- ↑ Water Measurer — Hydrometra stagnorum | NatureSpot
Літаратура правіць
- Вадамеркі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 393. — 575 с., іл. — 10 000 экз.