Вадзяныя скарпіёны

Вадзяныя скарпіёны[3] (Nepidae) — сямейства насякомых.

Вадзяныя скарпіёны

Вадзяны скарпіён звычайны (Nepa cinerea)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nepidae Latreille, 1802

Падсямействы і роды[1][2][2]
  • Nepinae
    • Curicta
    • Borborophilus
    • Borborophyes
    • Laccotrephes
    • Montonepa
    • Nepa
    • Nepella
    • Nepitella
    • Paranepa
    • Telmatotherpes
  • Ranatrinae
    • Austronepa
    • Cercotmetus
    • Goondnomdanepa
    • Ranatra

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  103747
NCBI  236403
EOL  615
FW  71800

Апісанне правіць

Даўжыня 25-45 мм. Цела плоскае або моцна выцягнутае, з доўгай дыхальнай трубкай на канцы; пярэднія ногі хапальныя. Распаўсюджаныя шырока, асабліва шматлікія ў Інда-Малайскай, Эфіопскай і Неатрапічнай абласцях. Каля 15 родаў, якія аб'ядноўваюць каля 170 відаў. Жывуць у багатых расліннасцю прэсных стаячых вадаёмах.

Харчаванне правіць

Драпежнікі; пільнуюць здабычу, трымаючыся ля паверхні вады. Нападаюць на дробных водных жывёл, нават на малявак рыб (шкодзяць сажалкавай рыбагадоўлі). Па ўсёй Палеарктыцы сустракаюцца віды родаў Nepa і Ranatra.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Lansbury, I. (1974). A new genus of Nepidae from Australia a revised classificatin of the family (Hemiptera: Heteroptera). Journal of Australian Entomological Society 13: 219–227. DOI:10.1111/j.1440-6055.1974.tb02176.x (англ.)
  2. а б Štys, P., Jansson, A. (1988). Check-list of recent family-group and genus-group names of Nepomorpha (Heteroptera) of the world. Acta entomologica fennica 50: 1-44. (англ.)
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі. — 10 000 экз.