Вазапісец пекла — умоўная назва ананімнага старажытнагрэчаскага вазапісца. Працаваў у перыяд паміж 330 і 310 гадамі да нашай эры ў Апуліі. Лічыцца вучнем іншага ананімнага вазапісца Дарыя, з працамі якога яго работы часта блытаюць.

Вазапісец пекла
Фатаграфія
Дата нараджэння IV стагоддзе да н.э.
Дата смерці IV стагоддзе да н.э.
Род дзейнасці вазапісец чырвонафігурнага стылю
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кратэр вазапісца пекла з выявай Прыама (цэнтральная фігура) у наіску

Сапраўднае імя вазапісца невядома, як і большасці іншых старажытнагрэчаскіх майстроў. Яго працы вызначаюцца выключна стылістычным аналізам. Сваё ж імя вазапісец пекла атрымаў па імянной вазе — кратары з валютамі з выявай Аіда і Персефоны, акружаных пякельнымі персанажамі. Кратар быў знойдзены ў Канозе, а цяпер захоўваецца ў Мюнхене (Munich, Staatl. Antikensamml., 3297). Некаторыя іншыя вазы майстра захоўваюцца ў музеі Геці.

Вазаписец пекла спецыялізаваўся на афармленні буйных пасудзін, такіх як кратары і лутрафоры. Маляваныя сюжэты разнастайныя: міфалагічныя, сцэны тэатралізаваных дзействаў або пахавальныя. Ва ўсіх гэтых сцэнах вазапісец пекла дэталёва прапрацоўваў усе фігуры, упрыгожваючы іх вопратку раскошным узорам.

Літаратура правіць