Вайра Віке-Фрэйбэрга

(Пасля перасылкі з Вайра Віке-Фрэйберга)

Вайра Віке-Фрэйбэрга (лат.: Vaira Vīķe-Freiberga; 1 снежня 1937, Рыга) — латвійскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Латвійскай Рэспублікі з 8 ліпеня 1999 года да 7 ліпеня 2007 года. Спецпасланнік Генеральнага сакратара ААН, віцэ-старшыня Групы экспертаў па доўгатэрміновай будучыні Еўрапейскага Саюза.

Вайра Віке-Фрэйбэрга
Vaira Vīķe-Freiberga
Сцяг6-ы Прэзідэнт Латвіі
з 8 ліпеня 1999
Папярэднік Гунтыс Улманіс
Пераемнік Валдыс Затлэрс
Нараджэнне 1 снежня 1937(1937-12-01)[1][2] (86 гадоў)
Бацька Карліс Вікіс
Маці Анемарыя Віке
Муж Імантс Фрэйбэргс[d]
Дзеці сын: Карліс Робертс
дачка: Індра Каралінэ
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, псіхолаг, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера псіхалогія
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
National Maltese Order of Merit Order of the Tribute to the Republic ордэн «Дружба»
Nizami Ganjavi Gold Medal
ордэн Нідэрландскага льва Order of Adolphe of Nassau National Order of Merit ордэн Збавіцеля кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна ордэн святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі Officer of the National Order of Quebec Grand Cordon of the Supreme Order of the Chrysanthemum Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany ордэн Белай зоркі на ланцугу Ордэн Крыжа Зямлі Марыі кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа Order of Viesturs Крыж Прызнання Вялікі крыж ордэна Трох зорак ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎ ордэн Свабоды
ланцуг ордэна Зоркі Румыніі
ордэн «Стара планіна» ланцуг ордэна Заслуг Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ Вялікая стужка ордэна Леапольда I Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland ордэн Серафімаў ордэн Белага арла Grand Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland Grand Cross of the Order of Vytautas the Great кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Grand Collar of the Order of Prince Henry

Grand Medal of the Latvian Academy of Sciences[d] (1997)

Konrad Adenauer Award[d] (2010)

Marcel Vincent Price[d] (1992)

Hannah Arendt Prize[d] (2005)

залатая пласціна Акадэміі дасягненняў[d]

Doctor honoris causa of the University of Strasbourg[d]

ганаровы доктар Універсітэта Вітаўта Вялікага[d]

член Каралеўскага таварыства Канады[d]

ганаровы доктар Атаўскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Універсітэта Мак-Гіла[d]

ганаровы доктар Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта[d]

Walter Hallstein Prize[d] (2006)

Pierre Chauveau Medal[d]

Honorary doctor of the University of Liège[d] (2006)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вайра Віке-Фрэйбэрга нарадзілася 1 снежня 1937 года ў Рызе, Латвія.

Яе бацькі ў 1944 годзе, пасля Другой сусветнай вайны, эмігравалі з Латвіі, у наступныя гады сям’я жыла ў розных краінах — Германіі, Марока і, урэшце, Канадзе.

У Канадзе Віке-Фрэйбэрга вучылася ва ўніверсітэце Таронта і ўніверсітэце McGill, дзе ў 1965 годзе атрымала доктарскую ступень па псіхалогіі.

Між 1965 і 1998 гадамі яна выкладала псіхалогію ў Манрэальскім універсітэце. У гэты час яна актыўна ўдзельнічала ў жыцці латышскай грамады Канады, шмат яе даследаванняў былі прысвечаны традыцыйнаму латышскаму фальклору, дайнам.

Вайра Віке-Фрэйбэрга займала пасаду прэзідэнта Канадскага псіхалагічнага таварыства, Федэрацыі грамадскіх навук Канады і Аб’яднання па развіцці вывучэння краін Балтыі. Узначальвала Навуковы савет Канады, з’яўляецца членам Савета кабет-лідараў свету. У 1999 годзе абраная ў члены Акадэміі Навук Латвіі.

У 1998 годзе Вайра Віке-Фрэйбэрга вярнулася ў Латвію, дзе ўзначаліла Інстытут Латвіі — арганізацыю, што займаецца прамоцыяй Латвіі за мяжой.

У наступным годзе яна была абрана другой презідэнткай незалежнай Рэспублікі Латвіі. Спачатку яна не вылучала сваёй кандыдатуры, але Сейм не здолеў абраць прэзідэнта з заяўленых кандыдатаў, таму Віке-Фрэйбэрга, як вельмі паважаная ў грамадстве дзяячка, не звязаная з пэўнай палітычнай сілай, стала кампрамісным кандыдатам.

Падчас яе двух прэзідэнцкіх тэрмінаў Віке-Фрэйбэрга мела высокую папулярнасць, яе рэйтынг сягаў 70-85%. Прэзідэнтка праводзіла актыўную знешнюю палітыку, яна запомнілася сваімі рэзкімі выказваннямі ў бок Расіі і актыўнымі дзеяннямі па далучэнні Латвіі да НАТА і Еўрапейскага Саюза (членства ў абедзвюх арганізацыях атрымана Латвіяй у 2004 годзе). Віке-Фрэйбэрга падтрымала амерыканскую кампанію ў Іраку ў 2003 годзе.

Муж Вайры Віке-Фрэйбэргі, Імантс Фраэбэргс, выкладае інфарматыку ў Квебекскім універсітэце ў Манрэалі. Сям’я мае сына Карлыса і дачку Індру.

Зноскі

  1. Vaira Vike-Freiberga // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vaira Vike-Freiberga // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць