Вайсковая камісія Вялікага Княства Літоўскага
Вайсковая камісія Вялікага Княства Літоўскага — абраны соймам калегіяльны орган, які сканцэнтраваў у сваіх руках усе пытанні арганізацыі і забяспячэння войска.
Вайсковая камісія Вялікага Княства Літоўскага пачала дзейнічаць 24 лютага 1765 года ў Гародні.
Склад камісіі правіць
- Прэзідэнт Міхал Агінскі.
- Камісар паручнік пяцігорцаў Нарбут.
- Камісар обер-лейтэнант палка коннага булавы польнай Бітаўт.
- Камісар генерал-маёр Пац.
- Камісар пісар польны Сасноўскі.
У Кароне дзейнічала свая камісія.
Функцыі правіць
Камісіі займаліся пытаннямі забеспячэння і ўзбраення войска, кантралявалі вайсковыя фінансы, абучэнне жаўнераў, іх дысцыпліну, дыслакацыі вайсковых частак, вайсковы суд.
У 1767 годзе камісіі выдалі Рэгулямін-вайсковы статут для кавалерыі.
Гл. таксама правіць
Літаратура правіць
- М. Грыгор’еў. Войска ВКЛ ад Сасаў да Касцюшкі (1765—1794). — Менск, 1994