Вакаліз (ад лац.: vocalis — гучыць, які спявае) — п'еса для голасу без слоў, якая складаецца толькі з галосных гукаў ці складоў. Таксама гэтым тэрмінам называюцца практыкаванні для голасу, неабходныя для яго развіцця і асваення розных тэхнічных прыёмаў. Існуюць цэлыя зборнікі такіх вакалізаў-практыкаванняў.

Вакаліз з'явіўся ў сярэдзіне васямнаццатага стагоддзя. Першымі творамі, якія выконваліся голасам без слоў, сталі практыкаванні кампазітараў Люлі і Рамо. Да дзевятнаццатага стагоддзя практыкаванні, напісаныя ў тэхніцы вакалізу, шырока ўжываліся ў навучальных мэтах.

У дзявятнаццатым стагоддзі вакаліз становіцца папулярны дзякуючы шматлікім эцюдам, у якіх голасу акампанавала фартэпіяна. Вялікай папулярнасцю карысталіся, напрыклад, вакалізы Джузэпэ Канконэ.

У другой палове ХХ стагоддзя на Украіне і ў Расіі былі апублікаваны і знайшлі шырокае прымяненне ў вакальнай педагогіцы вакалізы І. Н. Вілінскай (1920-1986), дачкі вядомага кампазітара М. М. Вілінскага.

Найбольш вядомыя музычныя творы, заснаваныя на вакалізе — «Вакаліз» Рахманінава, «Хабанера» М. Равеля, «Бразільская бахіяна № 5» Віла-Лобаса і Канцэрт для голасу з аркестрам Р. Гліэра. У індыйскай класічнай музыцы выкарыстоўваецца прыём aakaar — галасавыя практыкаванні перад спевам.

Глядзіце таксама правіць