Валаконніца, Валакнянка[1] (Inocybe) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Inocybaceae.

Валаконніца

Inocybe obscura
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Inocybe (Fr.) Fr. 1863


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  71953
EOL  19048
MB  17848

Шапка канічная, званочкавая з бугарком або шыроказваночкавая ці амаль распасцёртая, у маладых грыбоў серабрыста-белая, жоўта-бураватая або шэра-карычневая з лусачкамі, у старых (валаконніца земляная (Inocybe geophylla)) ружаватая ці крыху фіялетавая. Мякаць белая або бураватая. Пласцінкі амаль свабодныя. Ножка цыліндрычная, белая ці аднаго колеру з шапкай.

На Беларусі пашыраны валаконніца земляная (Inocybe geophylla), валаконніца канічная (Inocybe rimosa), валаконніца грабеньчатая (Inocybe lacera). Растуць у лясах, хмызняках, каля дарог у маі — верасні.

Усе віды неядомыя.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура правіць

  • Валаконніца // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.