Валерый Васільевіч Рабец
Валерый Васільевіч Рабец (нар. 15 чэрвеня 1951, в. Порплішча Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі будаўнік і дзяржаўны дзеяч.
Валерый Васільевіч Рабец | |
---|---|
Нараджэнне |
15 чэрвеня 1951 (72 гады) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, (менеджар-эканаміст).
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў механікам упраўлення механізацыі № 141 трэста № 16 «Нафтабуд» у горадзе Наваполацку. Пасля работы ў Мангольскай Народнай Рэспубліцы з’яўляўся старшынёй прафкама ўпраўлення механізацыі № 141 трэста № 16 «Нафтабуд». Быў начальнікам аддзела тэхнікі бяспекі трэста № 16 «Нафтабуд», галоўным інжынерам, дырэктарам завода жалезабетонных вырабаў трэста № 16 «Нафтабуд», дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства «Наваполацкжалезабетон». Дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Наваполацкжалезабетон».
Выбіраўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].
Узнагароды правіць
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, нагруднымі знакамі «За заслугі ў будаўніцтве», «Ганаровы будаўнік»[2].