Валон Бехрамі

швейцарскі футбаліст

Валон Бехрамі (алб.: Valon Behrami; нар. 19 красавіка 1985, Цітава-Мітравіца, Югаславія) — швейцарскі футбаліст албанскага паходжання, паўабаронца італьянскага клуба «Брэшыя». Ігрок нацыянальнай зборнай Швейцарыі (2005—2018).

Футбол
Валон Бехрамі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 19 красавіка 1985(1985-04-19)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства  Швейцарыя
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазіцыя правы паўабаронца, правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Брэшыя
Нумар 30
Маладзёжныя клубы
1993—1997 Швейцарыя Стабіа
1997—2000 Швейцарыя К’яса
2000—2002 Швейцарыя Лугана
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003 Швейцарыя Лугана 2 (0)
2003—2005 Італія Джэноа 24 (0)
2004—2005   Італія Элас Верона 32 (3)
2005—2008 Італія Лацыа 65 (4)
2008—2011 Англія Вест Хэм Юнайтэд 58 (4)
2011—2012 Італія Фіярэнціна 12 (0)
2012—2014 Італія Напалі 54 (0)
2014—2015 Германія Гамбург 22 (0)
2015—2017 Англія Уотфард 48 (0)
2017—2019 Італія Удзінезэ 39 (2)
2019 Швейцарыя Сьён 4 (0)
2020—2022 Італія Джэноа 53 (0)
2022— Італія Брэшыя
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2018 Швейцарыя Швейцарыя 83 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 лютага 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 ліпеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Валон нарадзіўся ў Косаўскай-Мітравіцы, на тэрыторыю Югаславіі, у албанскай сям’і. Ва ўзросце 5 гадоў разам з бацькамі пераехаў у вёску Стабіа ў швейцарскім італамоўным кантоне Тычына, дзе і пачаў займацца футболам. Першым дарослым клубам Валона стаў «Лугана», пасля паспяховай гульні за яго быў набыты італьянскім «Джэноа», за які гуляў у Серыі B. Сезон 2004/05 правёў на правах арэнды ў «Вероне», пасля чаго ўлетку 2005 года быў набыты «Лацыа».

28 ліпеня 2008 года Бехрамі падпісаў пяцігадовы кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд». Сума трансферу склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў. У студзені 2011 года перайшоў у «Фіярэнціну», пазней выступаў за «Напалі» і нямецкі «Гамбург».

У ліпені 2015 года зноў апынуўся ў Англіі, падпісаўшы трохгадовы кантракт з клубам «Уотфард»[3], які па выніках сезона 2014/15 вярнуўся ў Прэм’ер-лігу. У жніўні 2017 года вярнуўся ў Італію, стаўшы іграком «Удзінезэ»[4].

У ліпені 2019 года перайшоў у «Сьён», аднак ужо ў кастрычніку таго ж года пакінуў каманду[5]. У студзені 2020 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад Джэноа[6]. Пакінуў клуб у студзені 2022 года і неўзабаве стаў іграком «Брэшыі» з Серыі B.

Міжнародная кар’ера правіць

Яшчэ на маладзёжным узроўні пачаў выступаць за Швейцарыю, а ў 2005 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай. У складзе зборнай Швейцарыі прымаў удзел у чэмпіянатах свету 2006, 2010 і 2014.

Дасягненні правіць

  • Уладальнік Кубка Італіі: 2014

Зноскі

Спасылкі правіць