Валютны кошык — метад вымярэння сярэднеўзважанага курсу адной валюты ў адносінах да пэўнага набору іншых валют. Выкарыстоўваецца ў сувязі з увядзеннем у 1973 годзе плаваючых валютных курсаў. Неабходны для разліку курсаў нацыянальных валют, стварэння міжнародных грашовых адзінак (тыпу СДР, ЭКЮ), індэксацыі валюты цаны і валюты пазыкі ў міжнародных эканамічных адносінах. Для разліку валютнага кошыка бяруць валюту некалькіх краін, вызначаюць вагу дадзенай краіны ў сукупным валавым нацыянальным прадукце і знешнегандлёвым абароце гэтых краін.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).