Валянціна Іванаўна Качан

Валянціна Іванаўна Качан (нар. 16 кастрычніка 1951, Смаленск РСФСР) — беларускі ўрач і палітык.

Валянціна Іванаўна Качан
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
12 красавіка 2001 — 27 кастрычніка 2008
Нараджэнне 16 кастрычніка 1951(1951-10-16)[1] (72 гады)
Адукацыя
Дзейнасць урач, палітык, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар, галоўны санітарны ўрач
Узнагароды

Біяграфія правіць

Закончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут (санітарны ўрач), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці знешняя палітыка і дыпламатыя.

Працавала ўрачом-лабарантам, загадчыкам лабараторыі Пінскай гарадской санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, намеснікам галоўнага ўрача Пінскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, галоўным дзяржаўным санітарным урачом Брэсцкай вобласці.

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь — намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[2].

Узнагароды правіць

Узнагароджана медалямі «За працоўныя заслугі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, знакамі «Выдатнік аховы здароўяРэспублікі Беларусь», «За мужнасць і любоў да Айчыны» Міжнароднага грамадскага фонду імя палкаводца Г. К. Жукава[3].

Зноскі