Валянціна Максімаўна Барэц

урач-тэрапеўт, вучоны

Валянціна Максімаўна Барэц (3 студзеня 1927, п. Цялуша, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 29 чэрвеня 2015) — беларускі ўрач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1976).

Валянціна Максімаўна Барэц
Дата нараджэння 3 студзеня 1927(1927-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 2015(2015-06-29) (88 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўную доблесць» медаль «Ветэран працы»
Выдатнік аховы здароўя СССР

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1950).

Працавала ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1960—2000, медыка-псіхалагічны факультэт, кафедра факультэцкай тэрапіі, прафесар, у 1973—1998 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: клінічная вітаміналогія; дыягностыка інфаркта міякарда і метабалічных працэсаў у хворых ішэмічнай хваробай сэрца; ацэнка эфектыўнасці антыангінальных прэпаратаў.

Узнагароды правіць

Медалі «За працоўную доблесць», «Ветэран працы», значок «Отличнику здравоохранения» (1976) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Борец Валентина Максимовна : биобиблиографический указатель / Гродненский государственный медицинский университет; [составители: Е. С. Волкова, Е. А. Гирза]. — Гродно, 2017. — 43 с. — Сведения доступны также по Интернету: http://elib.grsmu.by/handle/files/2512 Архівавана 5 верасня 2022.
  • Борац Валянціна Максімаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 216. (Інфармацыя: форма прозвішча «Борац» — памылковая.)
  • Борец Валентина Максимовна // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. ― Гродно, 2008. — С. 434—435.
  • В. М. Борец ― выдающийся ученый, терапевт и педагог / В. И. Шишко [и др.] // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. — 2012. ― № 1. ― С. 106―108.
  • Валентина Максимовна Борец (к 80-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2007. — № 1. — С. 78.
  • Восхищение и благодарность : к 80-летию профессора Борец Валентины Максимовны / И. А. Серафинович [и др.] // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. — 2006. ― № 4. ― С. 155―157.