Валянцін Іванавіч Выбарнаў
вучоны, эканаміст
Валянцін Іванавіч Выбарнаў (21 красавіка 1926, Уладзімір, Расія — 1998) — беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1963), прафесар (1978). Заслужаны эканаміст БССР (1983). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Валянцін Іванавіч Выбарнаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 красавіка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1998 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук (1963) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны эканамічны інстытут (спецыяльнасць «Эканоміка прамысловасці» (1951).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (1964—1995, прафесар кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў).
Навуковыя інтарэсы: праблемы эфектыўнасці вытворчасці і капітальных укладанняў.
Бібліяграфія правіць
- Экономическая эффективность капиталовложений в реконструкцию действующих предприятий (на примере машиностроения и металлообработки) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / В. И. Выборнов. ― Москва, 1962.
- Экономическая эффективность капитальных вложений в промышленности. — Мн., 1977. (разам з В. С. Маўрышчавым)
- Экономическая эффективность промышленного производства. — Мн., 1982. (разам з В. С. Маўрышчавым)
Зноскі
Літаратура правіць
- Выбарнаў Валянцін Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 299. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Валентин Иванович Выборнов // Развитие экономической мысли учеными Белорусского государственного экономического университета, 60―80-е годы XX века. ― Минск, 2003. — С. 70—74.
- Выборнов Валентин Иванович // Актуальные проблемы развития промышленных предприятий: теория и практика : сборник научных трудов, посвященный 60-летию кафедры экономики промышленных предприятий БГЭУ. ― Минск, 2006. — С. 504—507.
Спасылкі правіць
- Выборнов Валентин Иванович (руск.) // Партал ЭКОНОМИКА.BY