Валянцін Антонавіч Кірыленка
Валянцін Антонавіч Кірыленка (25 снежня 1928, в. Кругавец, Гомельская вобласць — 3 ліпеня 1995) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (фарфор).
Валянцін Антонавіч Кірыленка | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1928[1] (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 25 снежня 1928 года ў вёсцы Кругавец Гомельскай вобласці. Скончыў у 1957 годзе Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Вучыўся ў Т. Паражняка, М. Бяляева, І. Скабалы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года[2].
Працаваў у 1957-1995 гадах на Мінскім фарфоравым заводзе[2].
Творчасць правіць
Працаваў у галіне прыкладнога мастацтва (фарфор). Асноўныя творы: дэкаратыўныя вазы «Палессе», «40 гадоў БССР», «Сузор’е»; вазы для кветак «Васількі», «Колас», «Ваўчок», «Кветкі», «Народная», «Перамога», «Блакітная», «Усход»; чайны сервіз «Блакітныя лісты»; наборы графінаў для лікёру, гарлачоў, шклянак[2].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі фарфоравага завода ў Мінску, фондах БСМ[2].
Зноскі
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ а б в г д е Кірыленка Валянцін Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Літаратура правіць
- Кірыленка Валянцін Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.