Валянцін Браніслававіч Шалькевіч

Валянцін Браніслававіч Шалькевіч (10 снежня 1945, Мінск — 31 студзеня 2001) — беларускі вучоны ў галіне неўралогіі і нейрахірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1989), прафесар (1990).

Валянцін Браніслававіч Шалькевіч
Дата нараджэння 10 снежня 1945(1945-12-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 студзеня 2001(2001-01-31) (55 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Леанід Валянцінавіч Шалькевіч
Род дзейнасці неўролаг, нейрахірург
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў у 1969 годзе Мінскі медыцынскі інстытут. З 1969 года ў НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Змены біяэлектрычнай актыўнасці галаўнога мозгу пры інтракраніяльных мяшоччатых анеўрызмах». У 1976 годзе абраны кіраўніком неўралагічнага аддзялення, а з 1980 года прызначаны намеснікам дырэктара Інстытута па навуковай рабоце. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Часовыя парушэнні кровазвароту ў артэрыях вертэбральна-базілярнай сістэмы (клініка, дыягностыка, лячэнне)». Доктарская дысертацыя пакладзена ў аснову далейшых даследаванняў па клініцы, дыягностыцы і лячэнню вострых ішэмічных парушэнняў мазгавога кровазвароту ўжо з ужываннем інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій.

Жанаты. Сын — Леанід Валянцінавіч Шалькевіч

Дзейнасць правіць

Кіраваў навуковымі распрацоўкамі шэрагу навуковых супрацоўнікаў НДІ і практычных лекараў. Апублікаваў 248 навуковых прац па сасудзістай паталогіі галаўнога мозга. Атрымаў 24 аўтарскія пасведчанні, аўтар 11 метадычных рэкамендацый.

Пад кіраўніцтвам Валянціна Шалькевіча абаронена 16 кандыдацкіх дысертацый, 11 з іх — практычнымі лекарамі. Быў пачынальнікам распрацовак і ўкаранення інавацыйных метадаў лячэння і дыягностыкі захворванняў нервовай сістэмы. Заснаваў на Беларусі кірунак па вывучэнні і распрацоўцы найбольш эфектыўных метадаў лячэння і дыягностыкі захворванняў нервовай сістэмы з дапамогай гіпер- і гіпабаратэрапіі. Яго рэкамендацыі не страцілі актуальнасці і выкарыстоўвацца ў даследаваннях па гіпа- і гіпербаратэрапіі. Супрацоўнікі, які непасрэдна працавалі з ім, працягваюць развіваць пачатыя пад яго кіраўніцтвам даследаванні па ўкараненні матэматычных метадаў (фармальнай логікі) аналізу гетэрагеннасці праяў вострых парушэнняў мазгавога кровазвароту і для дыферэнцыяльнай дыягностыкі падтыпаў транзіторных ішэмічных атак (ТІА).

Лаўрэат прэміі імя В. М. Бехцерава. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 1994 г. № 3204-XII узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Выдатнік аховы здароўя (СССР) з 1980 года. Вынаходнік СССР.

Працы правіць

  • Биоэлектрическая активность головного мозга под влияннем гипобаротерапии у больных мигренью (разам з Г. І. Аўсянкінай, К. А. Садоха) // Периферическая нервная система: Сб. науч. тр. Мн., 1997. Вып. 20;
  • Повторные ишемнческие инсульты (разам з С. Р. Котавай) // Мед. новости. 1999. № 4.

Літаратура правіць