Валянцін Уладзіміравіч Карпіцкі

Валянцін Уладзіміравіч Карпіцкі (нар. 1957, в. Куртасы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі ваенны дзеяч, старшыня Рэспубліканскага савета Рэспубліканскага савета Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства», генерал-маёр унутранай службы ў адстаўцы.

Валянцін Уладзіміравіч Карпіцкі
Дата нараджэння 1957
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды і званні
Заслужаны ратавальнік Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў в. Куртасы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1975 годзе скончыў Мінскі палітэхнікум, у 1985 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут.

У 2004—2006 гадах з’яўляўся слухачом Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1975—1999 гадах працаваў пажарным 2-й самастойнай ваенізаванай пажарнай часці па ахове Фрунзенскага раёна Мінска ўпраўлення пажарнай аховы УУС Мінскага аблвыканкама. У 1999—2005 гадах узначальваў Мінскае гарадское ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь.

З 16 чэрвеня 2005 года[1] па 4 сакавіка 2013 года[2] працаваў першым намеснікам Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. 4 сакавіка 2013 года звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у адстаўку з прычыны хваробы[2].

11 кастрычніка 2013 года на пазачарговым ХІІІ з’ездзе Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» быў выбраны старшынёй Рэспубліканскага савета гэтага таварыства.

23 сакавіка 2018 года адбыўся пазачарговы з’езд Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, на якім пасада старшыні была адменена, а В. Карпіцкі быў адхілены ад кіраўніцтва арганізацыяй. В. Карпіцкі гэтыя падзеі назваў «аперацыяй па рэйдарскім захопе Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях грамадскай арганізацыі „Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства“»[3].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Профессионализм. Отвага. Честь [Изоматериал] / В. В. Новицкий, А. В. Тетерник. — Минск, 2014.