Варанасі
Варана́сі, ці Бенарэс — горад на Поўначы Індыі, на рацэ Ганг, паміж яго прытокамі Варан і Асі (адсюль назва), у штаце Утар-Прадэш. Узнік каля 7 ст. да н.э. На 1991 г. налічвалася 932,4 тысяч жыхароў.
| ||||||||||||||||||||||
Важны транспартны вузел (чыгункі, аўтадарогі, водныя шляхі). Развіта баваўняная, шаўкаткацкая, шкляная, харчовая, хімічная прамысловасць. Працуе завод цеплавозаў. Пашырана саматужная вытворчасць мастацкіх вырабаў (парча, дываны, ювелірныя вырабы і інш.).
Варанасі — цэнтр кнігадрукавання на мове хіндзі. У горадзе некалькі вышэйшых навучальных устаноў (сярод якіх Бенарэскі індуісцкі ўніверсітэт ), а таксама найбуйнейшая бібліятэка кніг на хіндзі.
Горад з'яўляецца гістарычным, культурным і рэлігійным цэнтрам краіны, а таксама месцам паломніцтва індусаў і будыстаў (каля 1 млн чалавек штогод). Тут знаходзяцца шматлікія палацы і індуісцкія храмы (пераважна 16—18 ст.). «Залаты храм Шывы» (каля 1750), комплекс палацаў 16—19 ст., іншыя архітэктурныя помнікі.
Літаратура правіць
- Варанасі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. С. 509—510.
- Бенарес // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.