Варганы

вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Варганы́[1] (трансліт.: Varhany, руск.: Варганы) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Порплішчанскага сельсавета.

Вёска
Варганы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 129 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157
Паштовыя індэксы
211721
Аўтамабільны код
2
СААТА
2221838016
Варганы на карце Беларусі ±
Варганы (Беларусь)
Варганы
Варганы (Віцебская вобласць)
Варганы

Гісторыя правіць

У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Порплішча Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

З 12 кастрычніка 1940 года да 24 студзеня 1958 года вёска ў складзе Грабучоўскага сельсавета[2], да 24 красавіка 1959 года — у складзе Валодзькаўскага сельсавета[3], да 29 снежня 1961 года — у складзе Крулеўшчынскага сельсавета[4].

Насельніцтва правіць

  • 1921 год — 173 жыхары, 32 двары[5].
  • 1931 год — 207 жыхароў, 39 двароў[6].

Славутасці правіць

 
Варганская гара на паўднёвай ускраіне вёскі

Гара Варганіха правіць

Варганская гара захавалася ад апошняга ледавіка, які прыйшоў дзесяць тысяч год таму. Ёсць версіі, што гэта месца пахавання шведскіх жаўнераў, якія загінулі падчас Паўночнай вайны. На ёй знаходзіцца гарадішча 3-4 стагоддзяў. Вакол — курганныя могілкі. Вышыня — 232 метры над узроўнем мора. У 1920-я гады гару Варганіху маляваў Язэп Драздовіч. Пра Варганіху ёсць шмат народных паданняў.[7][8]

Ёсць паданне пра напад шведаў на вёску Варганы.[9]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 33.
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 23
  7. Адзіную ў Беларусі пячору назвалі Цмокавай. 07/11/2013.
  8. Памяць. Докшыцкі раён. Мінск. «Беларуская Энцыклапедыя», с.24 2004
  9. Легенда, апублікаваная ў часопісе «Ziemia Dzisnenska» ў 1931 годзе.

Спасылкі правіць