Варнаўскі тунэль

Варнаўскі тунэль (ням.: Warnowquerung) — тунэль у горадзе Ростак.

Уезд у Варнаўскі тунэль.

Варнаўскі тунэль злучае заходні і ўсходні берагі ракі Варнаў. Збудаванне даўжынёй 790 м было адкрыта 12 верасня 2003 года міністрам транспарту Манфрэдам Штольпэ. Тунэль з’яўляецца пачаткам і адзіным платным участкам аўтабана A19. Пешаходам і веласіпедыстам уезд забаронены.

Тунэль — уласнасць Warnowquerung GmbH & Co. KG (50-гадовая канцэсія). Плата з мая па кастрычнік вышэйшая, чым у халодны перыяд.

Пры будаўніцтве была выкарыстана тэхналогія апускання гатовых секцый. Галоўная частка тунэля складаецца з 6 бетонных секцый, якія былі пабудаваны на беразе і пагружаны ў ваду. Кожная з такіх секцый мае даўжыню 120 м. Упершыню падобная тэхналогія была ўжыта пры будаўніцтве тунэля ДэтройтУінсар яшчэ ў 1930 годзе.

Зноскі

Спасылкі правіць