Варшаўская губерня

Варшаўская губерня — губерня Царства Польскага ў складзе Расійскай імперыі (18371917). Цэнтр — Варшава. У адміністрацыйным дачыненні падзялялася на 12 уездаў: Варшаўскі, Блонскі, Влоцлаўскі, Гасцінінскі, Гроецкі, Кутноўскі, Ловічскі, Няшаўскі, Новамінскі, Радзімінскі, Скернявіцкі і Сохачэўскі. У 1893 г. да губерні былі далучаныя паветы Плонскі (ад Плоцкай губерні) і Пултускі (ад Ломжынскай губерні).

Варшаўская губерня
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1844
Насельніцтва
  • 1 983 689 чал. (1897)[1]
Варшаўская губерня на карце
Варшаўская губерня, карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паводле перапісу 1897, насельніцтва налічвала 1 983 689 чал. (983 895 мужчын і 949 794 жанчын), з іх у гарадах — 794 577 чал. Палякі — 73 %, яўрэі — 16 %, рускія — 5,5 %; немцы — 4 %. У польскім насельніцтве вылучаліся этнічныя групы — куявы (наваколлі Бржэсць-Куяўска), мазуры (уздоўж Віслы), ленчыцане і вялікапаляне. У 1888 г. у губерні меўся 31 праваслаўны храм, 333 набажэнскіх будынка каталіцкага веравызнання, значны лік лютэранскіх цэркваў, 220 яўрэйскіх набажэнскіх будынкаў, 1 мячэць.

На тэрыторыі губерні да 1900 года мелася каля 500 буйных фабрыкаў і заводаў, на якіх было занята каля 35 тыс. працоўных. Асноўныя галіны прамысловасці: цукровая, машынабудаўнічая, гарбарная, гарэлкавая, шоўкапрадзільная, вытворчасць мэблі і дрэваапрацоўка, хімічная вытворчасць, вытворчасць дрота і цвікоў, металаапрацоўка і мукамольная вытворчасць.

Зноскі

Спасылкі правіць