Васток (востраў)
Васток (англ.: Vostok) — невялікі каралавы востраў у Паўднёвай групе астравоў Лайн. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 24 га. Ненаселены.
Васток | |
---|---|
англ. Vostok | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,24 км² |
Найвышэйшы пункт | 4,6 м |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
10°06′ пд. ш. 152°23′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Лайн |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія правіць
Востраў мае каралавае паходжанне. Выцягнуты на 1400 м з поўначы на поўдзень. Найвышэйшы пункт — усяго 4,6 м. Камяністы пляж ад 20 да 50 м у шырыню. Сталых вадацёкаў няма. Востраў атачае кола каралавага рыфа.
У цэнтральнай частцы зараснікі дрэваў роду Pisonia. Глебы багатыя перагноем.
Фаўна прадстаўлена марскімі птушкамі, яшчаркамі, казуркамі, крабамі, пацукамі. Добра захаваўся прыродны свет каралавага рыфа.
Гісторыя правіць
Наяўнасць пацукоў можа сведчыць пра тое, што ў мінулым Васток наведвалі палінезійцы або мікранезійцы, але ніякіх іншых прыкмет іх прысутнасці не знойдзена.
Востраў быў адкрыты ў 1820 г. расійскай экспедыцыяй на чале з Ф. Ф. Белінсгаўзенам і названы руск.: Восток («усход»). У 1856 г. фармальна абвешчаны тэрыторыяй ЗША. Меркавалася, што амерыканскія кампаніі пачнуць здабываць на востраве гуана, але здабыча так і не пачалася. У 1892 г. уключаны ў склад брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс. У 1979 г. стаў часткай незалежнай дзяржавы Кірыбаці.
На востраве перыядычна праводзяцца даследаванні экалогіі мора.
Спасылкі правіць
- VOSTOK ISLAND Архівавана 21 ліпеня 2019.
- Adventures Vostok Island
- Photo Gallery: Southern Line Islands Архівавана 24 мая 2012.