Васьміногі (Octōpoda ад стар.-грэч. Ὀκτώ «восем» і стар.-грэч. Πούς «нага») — атрад галаваногіх малюскаў. Васьміногаў і зрэдку ўсіх буйных галаваногіх малюскаў называюць спрутамі.

Васьміногі

Васьміног звычайны (Octopus vulgaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Octopoda Leach, 1818


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  82589
NCBI  6638
EOL  2315
FW  61473

Анатомія і фізіялогія правіць

Даўжыня тулава 1—60 см, са шчупальцамі («рукамі») — да 3—6 м (зрэдку да 9,6 м), маса да 50—100 кг (зрэдку да 270 кг). Цела авальнае, мяккае, мяшэчкападрбнае, галава слаба адасоблена ад тулава. 8 «рук» часта аб'яднаны паміж сабой тонкай перапонкай з прысоскамі.

Ротавая адтуліна знаходзіцца ў месцы, дзе сыходзяцца яго шчупальцы, а анальная — адкрываецца пад мантыяй. Мантыя нагадвае зморшчыны скураны мяшок. Рот васьмінога забяспечаны дзвюма магутнымі сківіцамі, падобнымі да дзюбы папугая.

У мелкаводных васьміногаў ёсць залоза, з якой пры абароне вьшускаюць чарнільную вадхасць. Глыбакаводныя васьміногі маюць органы свячэння. Актыўныя драпежніхі. У глытцы маецца тарка (радула), якая перецірае ежу.

Пашырэнне правіць

Падзяляюцца 11 сямействаў, каля 40 родаў, 200 відаў. Пашыраны ў марскіх водах да глыбіні 8000 м ад Арктыкі да Антаркгыкі. Донныя, прыдонна-планктонныя і планктонныя жывёлы. Найбольш вядомыя васьміног звычайны, васьміног глыбакаводны блінападобны, васьміног глыбакаводны бязвокі і інш.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць