Васількіўскі маёлікавы певень

Васількіўскі маёлікавы певень, Барадзянскі Пеўнік, пеўнік з Барадзянкі — тыражаваны твор вытворчасці Васількіўскай маёлікі, аўтарства Валерыя Пратор’ева і Надзеі Пратор’евай.

Valeri Protoriev[d] і Nadia Protorieva[d]
Васількіўскі маёлікавы певень
Матэрыял Маёліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асобнік такога пеўніка быў знойдзены ў адным з разбураных расійскай бамбардзіроўкай дамоў у Барадзянцы, на кухоннай шафе, якая прыцягнула шырокую ўвагу тым, што ацалела на сцяне знішчанай кватэры[1].

Разам з сабачкам Патронам і коткай з Барадзянкі, выратаванай з разбуранага дома, стаў сімвалам стойкасці падчас расійскага ўварвання ва Украіну[2].

Гісторыя правіць

 
Пеўнік на шафе.

Пеўнік выпускаўся на прадпрыемстве «Васількіўскі маёлікавы завод» з пачатку 1960-х па 1980-я гады.

Пасля таго як свет абляцела фота ацалелай шафы з пеўнікам з разбуранага дома ў Барадзянцы, украінскія СМІ і людзі ў сацсетках зацікавіліся гэтым творам мастацтва. Шафку заўважыла і сфатаграфавала Лізавета Сервацінская[3]. Асобна ад шафы на пеўніка звярнула ўвагу дэпутат Кіеўскага гарадскога савета Вікторыя Бурдукова[3].

Пеўніка разам з шафай забраў у экспазіцыю Музей Рэвалюцыі Годнасці[4][5].

У вёсцы Машчун у разбомбленай хаце знайшлі яшчэ аднаго пеўніка[6].

Аўтарства правіць

Твор першапачаткова памылкова прыпісалі Пракопу Бідасюку[1].

Галоўны мастак Васількіўскага маёлікавага завода апошніх гадоў Сяргей Дзенісенка лічыць, што аўтарства пеўніка належыць Валерыю Пратор’еву і яго жонцы Надзеі Яфімаўне[7][8].

Сімвал правіць

Кухонныя шафа з пеўнікам, якія засталіся на сцяне, сталі сімвалам стойкасці і непакорлівасці. З’явіўся мем: «Будзь моцным, як гэтыя кухонная шафа»[3]. Таксама згадваюцца як сімвал нязломнасці ўкраінскага духу[9].

Пеўнік з’яўляецца на ілюстрацыях Аляксандра Грахова, Дзімы Каваленкі, ката Інжыра. Яго актыўна шукаюць на сайтах аб’яваў.

Пеўнік стаў адной з папулярных тэм для пісанак, у прыватнасці літоўскі дызайнер Laimss Kūdikis размясціў яго на пісанцы[10].

Падчас візіту Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана у Кіеў 9 красавіка 2022 года яму і Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму падарылі падобных керамічных пеўнікаў.

Першы помнік пеўніку з’явіўся ў Бэрэзнэ[11].

Укрпочта прапанавала эскіз маркі з пеўнікам ў 2022 годзе[12].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б На кухонній шафі, яка вціліла після обстрілів в Бородянці, впізнали керамічного півника з Василькова. Українська правда _Життя. Праверана 9 красавіка 2022.
  2. Чотирилапі символи війни: пес Патрон, кішка Шафа й інші (укр.). ФОКУС (10 мая 2022). Праверана 1 чэрвеня 2022.
  3. а б в "Історія кухонної шафки з півником: як одне фото з руїн Бородянки стало вірусним". Праверана 2022-04-12.
  4. Кухонна шафка з Бородянки стала надбанням Національного музею Революції Гідності. Суспільне.
  5. Символ стійкості українців – кухонна шафа з керамічним півником із деокупованої Бородянки – відтепер є надбанням музейного фонду України. www.maidanmuseum.org. Праверана 17 красавіка 2022.
  6. Вцілів після прямого влучання: у селі Мощун знайшли керамічного півника.
  7. Півник з кухонної шафки в Бородянці. Як предмет Васильківської майоліки став символом стійкості України та прославився на весь світ (укр.). nv.ua. Праверана 12 красавіка 2022.
  8. Чи можливо відновити виробництво васильківських півників, одного з яких подарували Борису Джонсону?. Рукотвори. Праверана 12 красавіка 2022.
  9. Вцілілий керамічний півник в Бородянці став символом незламності українського духу. Горинь інфо. Праверана 12 красавіка 2022.
  10. ВЕЛИКОДНІ ПОДАРУНКИ НАШИХ ПОБРАТИМІВ — Телеканал I-UA.tv(нявызн.). i-ua.tv (23 красавіка 2022). Праверана 25 красавіка 2022.
  11. Півник з Бородянки - історія символа стійкості.
  12. Укрпошта розпочинає народне голосування за визначення тематики наступної поштової марки України часів воєнного стану.