Васіль Іванавіч Лузгін

Васі́ль Іва́навіч Лузгі́н (12 (25) лютага 1914, Дрымаўшчына Сенненскага павета Магілёўскай губерні, Расійская імперыя, цяпер Чашніцкі раён — 1998, Мінск) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Віцебскай вобласці, міністр сацыяльнага забеспячэння БССР (1973—1982).

Васіль Іванавіч Лузгін
Сцяг Міністр сацыяльнага забеспячэння БССР
1973 — 1982
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Папярэднік Мікалай Аўхімовіч
Пераемнік Глеб Крывулін
Сцяг Другі сакратар Пінскага абкама КПБ
1952 — 1953
Сцяг Сакратар ЦК ЛКСМБ
1944 — 1946
Нараджэнне 12 (25) лютага 1914
Смерць 1998
Адукацыя Вышэйшая партыйная школа пры ЦК УКП(б) (1949)
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Член УКП(б) з 1939 года.

З 1937 года на пасадзе сакратара Чашніцкага раённага камітэта ЛКСМ Беларусі.

З 1939 года — сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ЛКСМБ, с пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў Палітычным упраўленні Цэнтральнага фронта.

У сакавіку 1942 года абраны на пасаду Першага сакратара Віцебскага падпольнага абкама ЛКСМБ, член Віцебскага падпольнага абкама КПБ.

У 1944—1946 гадах — сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі, з 1949 года на партыйнай рабоце — інспектар ЦК КПБ, другі сакратар Пінскага абкама КПБ, першы сакратар Драгічынскага райкама КПБ.

У 1959 годзе быў прызначаны намеснікам міністра, а ў 1973—1982 гадах быў міністрам сацыяльнага забеспячэння Беларускай ССР.

Кандыдат у члены ЦК КПБ (1952—1954), член ЦК КПБ (1954—1960). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1963, 1975—1985).

Творы правіць

У суаўтарстве з Я. А. Жыляніным і І. Б. Пазняковым напісаў кнігу «Без линии фронта», выдадзеную ў 1975 годзе.

Літаратура правіць