Васіль Іванавіч Пансевіч-Каляда
Васіль Іванавіч Пансе́віч-Каляда[1] (22 верасня 1901 — 12 студзеня 1986) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1966), прафесар (1967), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).
Васіль Іванавіч Пансевіч-Каляда | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 верасня 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1989 (87 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | арганічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1966) |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў вёсцы Пагор’е (зараз у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1935 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1936—1984 гг. у Беларускім політэхнічным інстытуце (у 1955—1980 гг. — загадчык кафедрай неарганічнай, арганічнай і біялагічнай хіміі[2]). Адначасова ў 1947—1955 гг. загадваў лабараторыяй ў Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].
Навуковая дзейнасць правіць
Навуковыя працы па будове і рэакцыйнай здольнасці эпаксідных злучэнняў. Займаўся распрацоўкай метадаў сінтэзу злучэнняў спіранавай структуры.
Сярод апублікаванага:
- Органические соединения и введение в химию полимеров: Учеб. пособие для студентов строит. спец. и первого курса всех спец. нехим. вузов : [В 2 ч.]. — Минск : БПИ, 1978—1980. (у сааўтарстве з І. А. Шнып[1])
Сааўтар патэнта «Способ получения замещенных спирооксетанов с борнановым циклом»[3].
Зноскі
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.
- ↑ а б История Белорусского национального технического университета 1920—2010 / К. И. Баландин и др.; под общ. ред. Б. М. Хрусталева. — Изд. 2, доп. и испр.— Минск: БИТУ, 2010. — 258 с.: ил. ISBN 978-985-525-586-5 (руск.)
- ↑ PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)
Літаратура правіць
- Пансевіч-Каляда Васіль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 49. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі правіць
- Пансевіч-Каляда Васіль Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Пансевіч-Каляда Васіль Іванавіч, доктар хімічных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»