Васіль Іванавіч Сцяпанаў
Васіль Іванавіч Сцяпа́наў[2] ({руск.: Василий Иванович Степанов; 13 сакавіка 1903, с. Залатое, Саратаўская вобласць — 22 мая 1979, Мінск) — беларускі філосаф, педагог, доктар філасофскіх навук (1960), прафесар (1961). Член-карэспандэнт АН БССР.
Васіль Іванавіч Сцяпанаў | |
---|---|
руск.: Василий Иванович Степанов | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 1979 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук[1] (1960) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сяле Залатое Камышынскага павета Саратаўскай губерні ў сялянскай сям’і. Удзельнік Грамадзянскай вайны[3]. У 1924 годзе ўступіў РКП(б)[3]. у 1929 годзе быў накіроўваны на вучобу ў Акадэмію камуністычнага выхавання імя Н. К. Крупскай, дзе атрымаў філасофскую адукацыю. У 1935 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную даследаванню светапогляду М. Г. Чарнышэўскага.
З 1935 годзе стаў загадчыкам кафедры філасофіі, дэкан гістарычнага факультэта і прарэктар па навуковай рабоце Сталінградскага педагагічнага інстытута.
Да 1944 года на выкладчыцкай працы ў Вышэйшым ваенным зенітным вучылішчы, затым у дзейным войску — лектар палітаддзела 1-й Гвардзейскай танкавай арміі, удзельнічае ў вызваленні Беларусі, Польшчы, Германіі, у Берлінскай аперацыі. За баявыя заслугі адзначаны ордэнам Чырвонай Зоркі і баявымі медалямі. У пасляваенны час служба працягвалася ў Групе савецкіх войскаў у Германіі.
У 1947 годзе быў дэмабілізаваны з арміі і пачаў працаваць у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе ўзначаліў агульнаўніверсітэцкую кафедру філасофіі, якой кіраваў да мая 1979 года.
З 1962 года па 1967 год быў прарэктарам па навуковай рабоце БДУ[4].
Узнагароды правіць
За плённую навуковую дзейнасць і падрыхтоўку навуковых кадраў было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР (1977). Ён узнагароджваўся ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і Кастрычніцкай рэвалюцыі, шасцю Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Навуковая дзейнасць правіць
Зрабіў значны ўнёсак у падрыхтоўку філасофскіх кадраў і развіццё філасофіі ў Беларусі. Ім былі напісаны цікавыя для свайго часу працы па філасофскіх перакананнях М. В. Ламаносава, рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў (В. Бялінскага, А. Герцэна, М. Дабралюбава, М. Чарнышэўскага). Пры яго ўдзеле была апублікавана ў Маскве калектыўная манаграфія беларускіх філосафаў пад назвай «Пра „Філасофскія сшыткі“ У. І. Леніна» (1959). Высокую ацэнку філасофскай грамадскасці атрымлівае і манаграфія Васіля Іванавіча «Філасофскія і сацыялагічныя погляды В. Р. Бялінскага» (1959), па матэрыялах якой у 1960 годзе ён абараняе доктарскую дысертацыю.
Пад яго кіраўніцтвам універсітэцкай кафедрай філасофіі былі напісаны буйныя манаграфіі. Сярод іх асаблівае месца займае праца «Пытанні дыялектычнага матэрыялізму» (1976). Высокую ацэнку савецкіх філосафаў атрымала яго праца сумесна з філосафамі Енскага ўніверсітэта (ГДР). Васіль Іванавіч быў адным з аўтараў кнігі «Грамадства супраць чалавека: Крытыка антыгуманнай сутнасці сучаснага капіталізму» (1983), якая была выдадзена ўжо пасля яго смерці.
Аўтар больш чым 100 навуковых прац.
Зноскі правіць
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 318. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Карака П. Прафесар Васіль Сцяпанаў — яркі прыклад служэння грамадству Архівавана 13 красавіка 2021. // «Універсітэт» — газета БДУ
- ↑ Прафесар Васіль Сцяпанаў — яркі прыклад служэння грамадству . Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2021. Праверана 8 красавіка 2021.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 318. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі правіць
- Васіль Іванавіч Сцяпанаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Карака П. Прафесар Васіль Сцяпанаў — яркі прыклад служэння грамадству Архівавана 13 красавіка 2021. (Праверана 6 лістапада 2023) // «Універсітэт» — газета БДУ
- Карако П. С. В. И. Степанов: гражданин, патриот, учёный (к 115-летию со дня рождения) (Праверана 6 лістапада 2023) (руск.)
- Імя ў беларускай навуцы. Сцяпанаў Васіль Іванавіч (Праверана 6 лістапада 2023) // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі