Васіль Іосіфавіч Касмачоў
Васіль Іосіфавіч Касмачоў (1920—1994) — беларускі ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1957), дацэнт (1963). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1976)[1].
Васіль Іосіфавіч Касмачоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1994 |
Род дзейнасці | урач, хірург, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (1957) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Магілёўскую фельчарска-акушэрскую школу (1939), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1953; аспірантура, 1957). У 1939—1946 — у Чырвонай Арміі (санінструктар, фельчар на Паўночна-Заходнім, 2-ім Прыбалтыйскім і Ленінградскім франтах). У 1957—1990 — у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (асістэнт кафедры факультэцкай хірургіі, дацэнт 2-ой кафедры хірургічных хвароб, у 1977—1978 — загадчык кафедры)[1].
Навуковая дзейнасць правіць
Навуковыя інтарэсы: хірургічнае лячэнне захворванняў гастрадуадэнальнай зоны; рэзекцыя страўніка[1].