Васіль Аляксеевіч Чаркасаў
адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі
Васіль Аляксеевіч Чаркасаў (19 ліпеня 1908, Варонеж — 7 ліпеня 1978) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Вілейскай вобласці.
Васіль Аляксеевіч Чаркасаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 1978 (69 гадоў) |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Званне | маёр[1] |
Камандаваў | Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
З 1926 года рабочы. Член ВКП(б) з 1928. З 1929 года — на службе ў Чырвонай Арміі. У партызанах з 1941 года: з 28 чэрвеня камандзір групы, памочнік камандзіра, з чэрвеня 1942 года камандзір атрада, у снежні 1943 — ліпені 1944 гадоў камандаваў партызанскай брыгадай імя С. М. Будзённага. З 1944 года на савецкай і партыйнай рабоце, з 1962 у ДТСААФ. У 1954 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ.
Яго імем названы завулак у горадзе Ашмяны.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.