Васіль Захаравіч Собалеў

Васі́ль Заха́равіч Собалеў (1895, Смаленск1928, Масква) — рэвалюцыянер, бальшавік, адзін з кіраўнікоў устанаўлення Савецкай улады ў Смаленскай губерні.

Васіль Захаравіч Собалеў
Нараджэнне 29 студзеня 1895(1895-01-29)
Смерць 17 ліпеня 1928(1928-07-17) (33 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць рэвалюцыянер

Біяграфія правіць

 
Магіла Собалева ў парку «Лапацінскі сад» у Смаленску.
 
Мемарыяльная дошка Собалеву ў Смаленску.

Васіль Собалеў нарадзіўся 29 студзеня 1895 года ў Смаленску. Вучыўся ў Смаленскай мужчынскай класічнай гімназіі (цяпер — Смаленская гімназія імя Н. М. Пржэвальскага). З 1912 года прымаў актыўны ўдзел у нелегальнай працы. Член РСДРП(б) з 1913 года. Кіраваць марксісцкім гуртком, выпускаў падпольныя рукапісныя газеты і часопіс «Прадвеснік». Восенню 1915 года паступіў на вучобу ў Маскоўскі універсітэт на юрыдычны факультэт, аднак быў адлічаны за ўдзел у рэвалюцыйных арганізацыях. Пасля гэтага Собалеў вярнуўся ў Смаленск[1].

У снежні 1915 года Собалеў стаў сакратаром агульнагарадской Смаленскай бальнічнай касы, пад прыкрыццём якой дзейнічала Смаленскае аддзяленне РСДРП (б). 6 студзеня 1917 года за рэвалюцыйную дзейнасць быў арыштаваны, аднак ужо 3 сакавіка, у дні Лютаўскай рэвалюцыі, Собалеў быў вызвалены. Калі 7 красавіка 1917 быў створаны Смаленскі губернскі камітэт РСДРП(б), Собалеў стаў яго першым старшынёй. З таго ж часу Собалеў уваходзіў у губернскі Савет салдацкіх і рабочых дэпутатаў, выступаў супраць палітыкі Часовага ўрада. Калі генерал Карнілаў узняў мяцеж, Собалеў увайшоў у склад рэвалюцыйнага камітэта па барацьбе з контррэвалюцыяй. У жніўні 1917 года ён стаў галосным Смаленскай гарадской думы. Менавіта Собалеў узначальваў у кастрычніку 1917 года Смаленскі губернскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт, аднак прымаць непасрэднага ўдзелу ва ўзброеным выступе гэтай арганізацыі не прыйшлося[1].

Са студзеня 1918 Собалеў быў сакратаром Смаленскага губернскага камітэта РКП(б), адначасова займаў пасаду намесніка старшыні Смаленскага Савета. Калі ў Смаленск з Мінск пераехаў паўночна-заходні абласны камітэт РСДРП і выканаўчы камітэт саветаў Заходняй вобласці, Собалеў таксама ўвайшоў у іх склад. На I з’ездзе КП(б)Б быў абраны членам Цэнтральнага бюро КП(б)Б. Калі Смаленская губерня была адноўлена, а вышэйзгаданыя арганізацыі пакінулі Смаленск, Собалеў стаў кіраўніком рэвалюцыйнага камітэта Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. З 1918 па 1920 год узначальваў Смаленскі губернскі савет прафсаюзаў. З 1920 года пражываў і працаваў у Маскве. Быў супрацоўнікам Народнага камісарыята працы СССР. Памёр 17 ліпеня 1928 года ад хваробы, пахаваны ў парку «Лопатинский сад» непадалёк ад помніка Героям 1812 года[1].

У гонар Собалева названая вуліца у Смаленску, на будынку гімназіі, дзе ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка[1].

Зноскі

  1. а б в г Будаев Д. И. Соболев Василий Захарович (руск.). Энциклопедия Смоленска. Персоналии. Праверана 4 студзеня 2013.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Будаев Д. И. Рабочие-революционеры смоляне. — Смоленск, 1957. — С. 71-82.
  • Большевики Смоленщины до Октября 1917 г. — Смоленск, 1961.
  • Очерки истории Смоленской организации КПСС. — 2-е изд. — М., 1985.
  • Солдаты партии. — М., 1971. — С. 27-49.