Васіль Карнеевіч Наўроцкі

вучоны

Васіль Карнеевіч Наўро́цкі[1] (11 лютага 1897 — 6 кастрычніка 1975) — вучоны ў галіне гігіены, прафесар (1934), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1960), Заслужаны дзеяч навукі Украінскай ССР (1968).

Васіль Карнеевіч Наўроцкі
Дата нараджэння 11 лютага 1897(1897-02-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1975(1975-10-06) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гігіена
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украінскай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Дзедна[1] Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1921 годзе скончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. У 1921—1924 гадах працаваў сельскім урачом[1]. У 1924—1927 гадах інспектар працы ў Данбасе[2]. З 1927 года працаваў у горадзе Харкаў ва Украінскім навукова-даследчым інстытуце гігіены працы і прафесійных хвароб, пасаду дырэктара якога займаў у 1941—1945 гадах. Адначасова з 1930 года дацэнт, з 1934 года прафесар кафедры гігіены працы Харкаўскага медыцынскага інстытута[2]. У 1939 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Гигиена труда и техника безопасности в производствах нитро- и аминосоединений бензола»[2]. У 1942—1943 гадах В. К. Наўроцкі ў Новасібірскім інстытуце ўдасканалення ўрачоў на пасадзе загадчыка кафедры гігіены працы[2]. З 1944 года — загадчык кафедры гігіены працы і прафесійных хвароб Украінскага інстытута ўдасканалення ўрачоў у Харкаве.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар больш за 140 навуковых прац (у тым ліку 5 манаграфій і падручніка)[2] па гігіене працы ў хімічнай, вугальнай, горнаруднай, металургічнай прамысловасці, праблемах сілікозу, па эксперыментальна прамысловай таксікалогіі.

Сярода апублікаванага:

  • Действие нитрохлорбензола на сердечно-сосудистую систему — Харьков: 2 полигр. ф-ка , 1939;
  • Медико-санитарное обслуживание промышленных предприятий. — Киев, 1951;
  • Гигиена труда: учебник для санитарно-гигиенических факультетов медицинских институтов. — М.: Медицина, 1967. (2-е выданне — 1974);

Таксама В. К. Наўроцкі ўзначальваў Рэспубліканскую камісію Акадэміі навук Украінскай ССР па барацьбе з сілікозам, уваходзіў у склад праўленняў Усесаюзнага і Украінскага таварыстваў гігіеністаў, быў старшынёй Харкаўскага таварыства гігіеністаў, рэдактарам рэдакцыйнага аддзела «Гігіена» 2-а выдання Вялікай медыцынскай энцыклапедыі і Малой медыцынскай энцыклапедыі[2].

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Наўроцкі Васіль Карнеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 213. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Петрова З. П. Василий Корнеевич Навроцкий — видный ученый-гигиенист / 3. П. Петрова, В. А. Огнев // Медицинская профессура СССР : материалы международной конференции, Москва, 22 мая 2015 г. / ФГБНУ «Национальный НИИ общественного здоровья им. Н. А. Семашко». — Москва, 2015. — С. 216—217. (руск.)
  • Большая медицинская энциклопедия: в 30 т. (руск.) / гл. ред. Б. В. Петровский. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974—1989. — Т. 16.