Васіль Васілевіч Кірыенка

(Пасля перасылкі з Васіль Кірыенка)

Васі́ль Васі́левіч Кірые́нка (нарадзіўся 28 чэрвеня 1981 года, Рэчыца, Беларусь) — беларускі шашэйны і трэкавы веласіпедыст, які выступае за каманду «Team Sky». Чэмпіён свету ў індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам 2015 года. Пераможца этапаў Джыра д’Італія і Вуэльты.

Велагоншчык
Васіль Кірыенка
Асабістая інфармацыя
Грамадзянства
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1981(1981-06-28) (42 гады)
Месца нараджэння
Рост 1,83 м
Вага 71 кг
Інфармацыя пра гоншчыка
Цяперашняя каманда Team Sky
Спецыялізацыя універсал
Прафесійныя каманды
2006
2006
20072008
20092010
2011—2012
2013 — сённяшні дзень
OTC Doors
Rietumu Bank
Tinkoff Credit Systems
Caisse d’Epargne
Team Movistar
Team Sky
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бронзавы прызёр чэмпіяната Еўропы 2003 года ў камандным і індывідуальным пераследаванні[1]. У прафесійным палатоне стартуе ў 2006 годзе. Трохразовы чэмпіён Беларусі ў гонцы з раздзельным стартам  (фр.) (2002, 2005, 2006). У верасні 2006 года заняў шостае места на чэмпіянаце свету па велагонках на шашы ў Зальцбургу[2]. У лістападзе фінішыраваў першым на дыстанцыі скрэтчу ў першым этапе кубка свету ў Сіднеі[3].

Становіцца пераможцам 19 этапу Джыра д’Італія ў 2008 годзе[4], раней фінішыраваў другім на 7-м і 14-м этапах[5]. У сакавіку 2008 годзе здабыў залаты медаль у гонцы па ачках на чэмпіянаце свету на велатрэку ў Манчэстэры[6], але ў наступным годзе згубіў гэты тытул на карысць аўстралійца Кэмерана Мэера ў польскім Прушкаве[7]. Пад канец 2008 года Васіль Кірыенка заявіў пра падпісанне двухгадовага кантракта з іспанскай камандай «Caisse D'Epargne»[8].

У 2010 годзе Васіль Кірыенка заняў другое месца на дзясятым этапе «Тур дэ Франс», паказаўшы найлепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу беларускіх веласіпедыстаў у гэтым спаборніцтве[9].

3 сакавіка 2010 года фінішыраваў 5-м на трэцім этапе велашматдзёнкі «Вуэльта Мурсіі» і паводле вынікаў агульнага заліку заняў 10-е месца[10]. 5 красавіка 2011 годзе Васіль Кірыенка перамог у другім этапе шматдзёнкі «Тур краіны Баскаў»[11]. 12 верасня 2013 годзе выйграў 18-ы этап «Вуэльты»[12]. 22 траўня 2015 г. перамог у 14-м этапе прэстыжнай велашматдзёнкі «Джыра д’Італія»[13].

23 верасня 2015 года выйграў індывідуальную гонку з раздзельным стартам на чэмпіянаце свету, які праходзіў у ЗША[14].

12 кастрычніка 2016 года стаў сярэбраным прызёрам у індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам на чэмпіянаце свету ў Досе[15].

Зноскі

  1. Кириенко Василий Васильевич (руск.). Динамо (6 красавіка 2011).(недаступная спасылка)
  2. Василий Кириенко занял шестое место на чемпионате мира по велогонкам на шоссе. Naviny.by (6 красавіка 2011).
  3. Наталья Цилинская и Василий Кириенко выиграли гонки Кубка мира по велотреку в Сиднее. Naviny.by (6 красавіка 2011).
  4. Беларусі гоншчык Васіль Кірыенка стаў пераможцам 19-га этапа супервелагонкі «Джыра д’Італія».. Белтэлерадыёкампанія (6 красавіка 2011).(недаступная спасылка)
  5. Белорус Василий Кириенко выиграл 19-й этап велогонки «Джиро д’Италия» (руск.). «Прессбол» (6 красавіка 2011).
  6. Три медали и одно сотрясение (руск.). Naviny.by (6 красавіка 2011).
  7. Василий Кириенко не смог защитить титул чемпиона мира в гонке по очкам (руск.). Naviny.by (6 красавіка 2011).
  8. Василий Кириенко будет выступать за испанскую команду Caisse D'Epargne (руск.). naviny.by (6 красавіка 2011).
  9. Василию Кириенко не хватило мгновения для победы на этапе «Тур де Франс» (руск.). Naviny.by (6 красавіка 2011).
  10. Васіль Кірыенка фінішаваў 5-м на трэцім этапе велашматдзёнкі "Вуэльта Мурсіі". Белтэлерадыёкампанія (6 красавіка 2011).(недаступная спасылка)
  11. Кириенко победил на втором этапе велогонки «Тур страны Басков» (руск.). Naviny.by (6 красавіка 2011).
  12. Василий Кириенко выиграл 18-й этап «Вуэльты» (руск.)
  13. Беларускі гоншчык перамог на этапе велашматдзёнкі «Джыра д’Італія» Архівавана 4 сакавіка 2016. — Belarus Today 23 мая 2015 г.
  14. Василий Кириенко выиграл индивидуальную гонку с раздельным стартом на чемпионате мира в Ричмонде (руск.)
  15. Василий Кириенко выиграл серебряную медаль чемпионата мира по велоспорту Архівавана 15 кастрычніка 2016. (руск.)

Спасылкі правіць