Васіль Лукіч Сідаровіч

беларускі мастак

Васі́ль Лукі́ч Сідаро́віч (1905, в. Сівіца, цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь — 1937, Чалябінск, НКУС) — беларускі мастак і графік.

Васіль Лукіч Сідаровіч
Дата нараджэння 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 1937
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба

Біяграфія правіць

Удзельнік камуністычнага падполля Заходняй Беларусі. У 1926—1927 гадах скончыў Віленскую беларускую гімназію, наведваў мастацкую студыю Язэпа Драздовіча. Друкаваўся ў гімназійных перыядычных выданнях «Золак», «Покліч», супрацоўнічаў з гумарыстычна-сатырычным часопісам «Маланка». З пачатку 1930-х эміграваў, як і іншыя заходнебеларускія мастакі, сябры па студыі Мікалай Васілеўскі, Рыгор Семашкевіч, у СССР. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Нейкі час працаваў сцэнографам у тэатры Чалябінску, дзе быў рэпрэсаваны як эмігрант і выхадзец з заходнебеларускіх земляў.

Творчасць правіць

Серыі графічных аркушаў Васіля Сідаровіча апублікаваныя ў Вільні ў 1920-я («Хоць гультаём мяне завуць, а з працы ўсе маёй жывуць», «Што Рыгор у свеце бачыў», «Беларусь, ты прабуджайся, ашукаць сябе не дайся», «I на зямлі і пад зямлёй „апякун“ усё за табой» і іншыя), адлюстравалі праблемы і рэаліі палітычнага жыцця Заходняй Беларусі часу знаходжання яе пад польскай уладай. Пейзажы «Ручай», «Вясна», «Стагі за ваколіцай» (захаваліся ў прыватнай калекцыі) сведчаць аб добрым адчуванні мастаком асаблівасцей беларускага ландшафту, яго каларыту і настраёвасці.

Літаратура правіць

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Ліс А. Пякучай маланкі след. — Мн., 1981.
  • Ліс А. Вечны вандроўнік. — Мн., І984.