Васіль Савельевіч Кудзін

Васіль Савельевіч Кудзін (23 кастрычніка 1929, Талачын, Віцебская вобласць — 4 сакавіка 1987) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Васіль Савельевіч Кудзін
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1929(1929-10-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1987(1987-03-04) (57 гадоў)
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

У 1944—1948 гадах працаваў на заводзе ў горадзе Перм (Расія). У 1949 годзе вярнуўся на радзіму ў Беларусь.

З 1954 года працаваў механізатарам, а з 1964 года — звеннявым механізаванага звяна па вырошчванні бульбы ў калгасе імя Энгельса Талачынскага раёна.

З 1961 года з’яўляецца членам КПСС.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 30 красавіка 1966 года за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых культур.

Дэлегат XIV з’езда прафсаюзаў СССР і XV з’езда прафсаюзаў БССР[1].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кудзін Васіль Савельевіч // Беларуская Савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск, 1972. — Т. 6 : Кішынёў-Мінцэвічы. — С. 172.
  • Раманоўскі, У. С. Чалавек самаадданай працы / У. С. Раманоўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 605—606.