Васіль Суражскі

пісьменнік, публіцыст, выдавец

Васіль Су́ражскі[1][2], Васіль Малюшыцкі[2], Васіль Андрэевіч Малюшыцкі[3] (50-я гады XVI стагоддзя — да 4 чэрвеня 1608[3]) — пісьменнік-палеміст[1], суражскі стараста, публіцыст, выдавец, удзельнік Астрожскага культурна-асветніцкага гуртка[3].

Васіль Суражскі
руск.: Василий Андреевич Суражский-Малюшицкий
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння XVI стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 1620
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў царкоўнаславянская мова і старабеларуская мова

Паходзіў са шляхецкай сям’і[3]. Дакладнае месца нараджэння невядома: магчыма на Валыні, а магчыма ў Малюшычах на Карэліччыне, адкуль паходзіць род Малюшыцкіх[2]. Таксама магчыма ў Суражы Віцебскай вобласці, ў Суражы Падляскага ваяводства ці ў Суражы Бранскавй вобласці[1]. Усё жыццё пражыў у горадзе Сураж на Валыні[2].

Пасля смерці Івана Фёдарава да 1598 года кіраваў Астрожскай друкарняй. Напісаў прадмовы да асобных яго выданняў. Быў членам літаратурнага гуртка князя Канстанціна Астрожскага. Напісаў кнігу «Аб адзінай ісціннай праваслаўнайт векры і святой саборнай апостальскай царкве» (Астрог, 1588), скіраванай супраць ідэі царкоўнай уніі Б. Гербеста і П. Скаргі.

Свае думкі Васіль Суражскі выкладаў на царкоўнаславянскай мове і зрэдку ўстаўляў словы з жывой народнай мовы[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць