Васіль Уладзіміравіч Мяцельскі
Васі́ль Уладзі́міравіч Мяце́льскі (1901, мяст. Грэск, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — ?) — беларускі навуковец.
Васіль Уладзіміравіч Мяцельскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы |
Біяграфія правіць
З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю, у 1924 г. уступіў у УКП(б). У 1930-я гг. з'яўляўся дацэнтам Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У 1933 г. быў выключаны з УКП(б) пры чыстцы. Арыштаваны 11 жніўня 1933 г. у Горках па адрасе: Ленінскі бульвар, д. 2, кв. 8. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 14 лістапада 1933 г. як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7 мая 1956 г. Асабовая справа М. 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Зноскі
Літаратура правіць
МЯЦЕЛЬСКІ Васіль Уладзіміравіч Архівавана 5 сакавіка 2016. // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.